ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дарогамі подзвігаў
Выніковае пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Моўныя самацветы

Моўныя самацветы
Іншыя навіны

З 26 студзеня па 15 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Моўныя самацветы", прысвечаная 80-годдзю Георгія Фёдаравіча Юрчанкі, беларускага пісьменніка, мовазнаўца, крытыка, збіральніка фальклору.



Георгій Юрчанка вядомы як аўтар літаратурных пародый і эпіграм. У сваіх творах ён паўстае перад чытачом тонкім і назіральным даследчыкам. Аўтар умее пранікнуць у спецыфіку ідэйна-творчай манеры, выявіць асаблівасці стылю таго або іншага паэта, празаіка, крытыка, у сяброўска-гумарыстычнай ці з’едліва-саркастычнай форме раскрыць сутнасць твора, які парадзіруецца. Пра гэта сведчаць яго кнігі "Распрэжаны Пегас" (1965), "Вярхом на вожыку" (1968), "Немеладычныя мелодыі" (1974), "Парнаскія ўхабы" (1979), "У натхнёнай паграбеньцы" (1983), "Негабляваная пегасня" (1989), “Абаранкі пад хрэнам” (1994).
Больш за паўстагоддзе Георгій Фёдаравіч збіраў і вывучаў народныя моўныя скарбы. Матэрыялам для яго даследаванняў паслужыла родная Мсціслаўшчына. Ні ў адным рэгіёне Беларусі з такой глыбінёй, паўнатой і дакладнасцю не вывучана мясцовая гаворка. Значная частка сабраных матэрыялаў апублікавана ў кнігах-слоўніках: "Дыялектны слоўнік: З гаворак Мсціслаўшчыны" (1966); "Народная сінаніміка" (1969); збор дыялектнай фразеалогіі Мсціслаўшчыны ў 3-х кнігах – " І коціцца і валіцца" (1972), " І сячэ і паліць" (1974), "Слова за слова" (1977); "Народнае вытворнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны" ў 3-х кнігах (1981, 1983, 1985); "Сучаснае народнае слова: З гаворкі Мсціслаўшчыны" (1988); "Сучасная народная лексіка: З гаворкі Мсціслаўшчыны" (1993,1996,1998); "Крылатыя залацінкі Мсціслаўшчыны" (2001); "Народнае мудраслоўе" (2002). На выстаўцы наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гэтымі выданнямі.
Асобна прадстаўлены матэрыялы, змешчаныя ў розных зборніках і часопісах.
На выстаўцы можна ўбачыць і навукова-папулярнае выданне аўтара  "На мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навуковай дзейнасці П.П. Кабекі", якое выйшла ў свет на беларускай і рускай мовах (1986,1991).
Дапаўняе экспазіцыю літаратура аб жыцці і творчым шляху Г. Юрчанкі. Сярод даследчыкаў – Аркадзь Наркевіч, Вера Хацкевіч, Міхась Пазнякоў, Аляксандр Падлужны, Іван Яшкін, Мікалай Крыўко, Павел Сцяцко, Іван Лепешаў, Алесь Яскевіч і іншыя.
Усяго экспазіцыя налічвае каля 70 кніг і часопісаў.
Кантактны тэлефон 293-27-16.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам