ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
34 невядомыя
Візіт парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Камбоджа

Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом

Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом
Іншыя навіны

З 22 чэрвеня па 10 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці (3 ліпеня).


У экспазіцыю ўвайшлі самыя новыя выданні (2009–2012 гг.), прысвечаныя станаўленню і сучаснаму стану беларускай дзяржаўнасці, дасягненням у сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнеэканамічным і знешнепалітычным сувязям, турызму і культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі.

Незалежнасць нашай дзяржавы святкуецца 3 ліпеня – у дзень, калі адзначаецца вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты вялікі дзень і вялікае свята краіна дзякуе ветэранам і ўшаноўвае тых, без каго не было б ні волі, ні незалежнасці Беларусі. Цяжкаму шляху да вызвалення беларускага краю, праблемам вывучэння гістарычных падзей і ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны прысвечаны зборнікі навукова-практычных канферэнцый, кнігі і альбомы, таксама прадстаўленыя на выстаўцы.

Кантактны тэлефон: (+375-29) 295-28-86.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам