ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Незалежная Беларусь – наш агульны і надзейны дом
Канферэнцыя “Санкт-Пецярбург і беларуская культура”

Візіт парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Камбоджа

Візіт парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Камбоджа
Іншыя навіны

21 чэрвеня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала парламенцкая дэлегацыя Каралеўства Камбоджа на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі парламента Хенгам Самрынам.


Наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ў рамках афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі Каралеўства Камбоджа ў Рэспубліку Беларусь.

У бібліятэцы гасцей прывітаў яе дырэктар Р.С. Матульскі. Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой яны азнаёміліся з дзейнасцю бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр'ераў. Экскурсія прадоўжылася на закрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль цікава паглядзець на сталіцу і маляўнічае наваколле.

У музеі кнігі да ўвагі высокіх гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з бібліятэчных фондаў. Старшыня Нацыянальнай асамблеі парламента Хенг Самрын пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам