ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
11–17 сакавіка 1944 года. 25 тыдняў да Вызвалення
Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

Песня ў гонар Зялёнай Дубровы

Песня ў гонар Зялёнай Дубровы
Іншыя навіны

Юбілейная кніжная выстаўка “Песня ў гонар Зялёнай Дубровы”, прысвечаная 90-годдзю беларускага пісьменніка Кастуся Цвіркі, праходзіць з 12 сакавіка па 21 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Канстанцін Аляксеевіч Цвірка – чалавек пяра, адзін з выдатнейшых сыноў нашай зямлі. Яго творчасць распасціраецца на мноства літаратурных жанраў: ад паэзіі да прозы, ад дзіцячай літаратуры да сур’ёзных даследаванняў, напрыклад, фальклору. К. Цвірка працуе і ў галіне мастацкага перакладу. Ён валодае ўнікальным талентам улавіць і перадаць сутнасць кожнага твора, захоўваючы пры гэтым яго арыгінальнасць і прыгажосць.

Літаратурная спадчына Канстанціна Аляксеевіча прадстаўлена ў раздзеле “Песня ў сэрцы ляжала” паэтычнымі зборнікамі “Такія сэрцы ў нас” (1959), “Бягуць раўчукі” (1962), “Чарназём” (1967), “Каласы” (1975), “Сцежка дадому” (1980), “Хат вячысты дар” (1982), “Лодка долі тваёй” (1988), “Воўчая выспа” (2009) і інш. Аб плённай працы пісьменніка ў галіне дзіцячай літаратуры сведчаць кнігі вершаў і казак “Зайчыкаў хлеб”, “Як Алесь згубіўся ў лесе”, “Добрыя суседзі”, “Птушыны хор” і інш.

Раздзел выстаўкі “Краю роднага рысы” знаёміць з мастацкімі нарысамі, звязанымі з літаратурнымі мясцінамі Беларусі, “Дарога ў сто год”, “Той курган векавечны”, манаграфіяй “Слова пра Сыракомлю. Быт і культура беларусаў у творчасці «вясковага лірніка»”, кнігамі “Край легенд: гісторыя Беларусі паводле паданняў і легендаў”, “Камяні тых сядзібаў”. Кастусь Цвірка сааўтар кнігі “Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму”, укладальнік тома “Вяселле. Абрад”, кнігі “Успаміны пра Змітрака Бядулю”, зборніка твораў Я. Чачота “Наваградскі замак”, зборніка “Філаматы і філарэты”.

На выстаўцы шырока прадстаўлены і пераклады аўтара з польскай, узбекскай, грузінскай, азербайджанскай, туркменскай моў.

Асобна сабраны кнігі, артыкулы і энцыклапедычныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці Кастуся Цвіркі.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам