ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прага шчасця
Калейдаскоп паштовак

Пісьменнікі – юбіляры 2012

Пісьменнікі – юбіляры 2012
Іншыя навіны

У 2012 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл юбілейных кніжных выставак, прысвечаных рускім і замежным пісьменнікам, якія расказваюць пра жыццё і творчасць выдатных майстроў мастацкага слова.


У першым паўгоддзі да ўвагі чытачоў і наведвальнікаў прапанаваны наступныя экспазіцыі:

  • "Лабірынт сусвету": да 80-годдзя з дня нараджэння італьянскага пісьменніка і філосафа Умберта Эка (1932);
  • "Бліскучы камедыёграф": да 390-годдзя з дня нараджэння французскага драматурга Жана Батыста Мальера (1622–1673);
  • "Ігра пісьменніка": да 280-годдзя з дня нараджэння французскага драматурга П’ера Агюстэна Карона Бамаршэ (1732–1799);
  • "Непараўнаны Дзікенс": да 200-годдзя з дня нараджэння англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса (1812–1870);
  • "Барацьба – мая паэзія...": да 200-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка, публіцыста і белетрыста Аляксандра Іванавіча Герцэна (1812–1870);
  • "Мастак многіх талентаў": да 300-годдзя з дня нараджэння французскага пісьменніка і філосафа Жан-Жака Русо (1441–1501).

Выстаўкі размешчаны на кальцавым калідоры 3-га паверха.

У чытальных залах арганізаваны доступ да спісаў літаратуры гэтых юбілейных выставак. Карыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам