ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ніна Барысаўна Ватацы – бібліёграф, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі
Круглы стол

Полымя на палітры

Полымя на палітры
Іншыя навіны

13 мая 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыта выстаўка "Полымя на палітры", прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Кішчанка (1933 -1997).



У шэрагу беларускіх манументалістаў і дэкаратараў XX стагоддзя Аляксандр Кішчанка займае адмысловае месца. Такіх мастакоў цяжка прыпісаць да ліку майстроў якога-небудзь вызначанага віду выяўленчага мастацтва – яны занадта шматгранныя. А.М. Кішчанка працаваў у манументальным і станкавым жывапісе, мазаіцы і габелене. Яго творчасці ўласцівы глыбокая ідэйнасць і прафесійнае майстэрства, вострае пачуццё часу і высокая пластычная культура. Працы выдатнага беларускага мастака ўпрыгожваюць інтэр’еры шматлікіх адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў па ўсёй Беларусі.

На выстаўцы прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі прац майстра.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца біяграфіяй і творчасцю Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі.

Выстаўка працуе з 13 мая па 21 чэрвеня 2008 г. на 3-м паверсе ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307).

Кантактны тэлефон 293-27-53.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам