ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства
Тры класікі на адной трасе, або Ад Багдановіча да Адамовіча

Права на жыццё без насілля

Права на жыццё без насілля
Іншыя навіны

З 8 па 28 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) праходзіць выстаўка “Права на жыццё без насілля”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.


Афіцыйна гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада. Аднак актывісты жаночага руху, сталі адзначаць 25 лістапада ў якасці дня барацьбы супраць насілля значна раней – пачынаючы з 1981 года. Гэтая дата была абрана ў гонар трох сясцёр Мірабал, палітычных актывістак Дамініканскай Рэспублікі, жорстка забітых у 1960 годзе па загадзе дамініканскага дыктатара Рафаэля Трухільё.

Насілле ў дачыненні да жанчын распаўсюджана паўсюдна ў свеце і ўласціва ўсім грамадствам і культурам, незалежна ад іх расы, этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага становішча, дастатку, паходжання або любых іншых акалічнасцей. Яно з’яўляецца не толькі абуральным парушэннем праў чалавека, але і нясе велізарныя сацыяльныя і эканамічныя выдаткі. Насілле мае найцяжэйшыя наступствы для жыцця жанчын, для іх сем’яў і для грамадства ў цэлым і ўяўляе сур’ёзную пагрозу для дасягнення міжнародна ўзгодненых мэт у сферы развіцця.

Роўныя правы жанчын, абвешчаныя дэ-юрэ, не з’яўляюцца такімі дэ-факта і часта парушаюцца ў большасці краін. Па меншай меры, кожная трэцяя жанчына ў свеце на працягу свайго жыцця пацярпела пабоі, прымушэнне да сексу або якія-небудзь іншыя формы жорсткага абыходжання. Штогод ва ўсім свеце прадаюцца сотні тысяч жанчын. Да сённяшняга дня ў шэрагу краін забіваюць зародкаў і немаўлят жаночага роду. Занадта часта такія злачынствы і здзекі застаюцца бяскарнымі, а іх выканаўцы працягваюць знаходзіцца на волі.

Усведамляючы ўсю важнасць і глабальнасць гэтай праблемы, 20 снежня 1993 года Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю па выкараненні насілля адносна жанчын (A/RES/48/104), а ў лютым 2008 года Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам пакончыць з насіллем у дачыненні да жанчын”, накіраванай на распрацоўку і прыняцце пэўных мер па прадухіленні і выкараненні насілля адносна жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце.

Прапанаваныя ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі матэрыялы, раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў, накіраваную на тое, каб насілле над жанчынамі перастала быць прыватнай справай і стала пытаннем дзяржаўнага значэння.

Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць розныя аспекты вывучэння гендарных праблем, у іх распрацоўваюцца найбольш эфектыўныя шляхі і метады, накіраваныя на тое, каб змяніць глыбока ўкаранёныя і шырока распаўсюджаныя памылковыя погляды на ролю жанчыны ў сям’і і грамадстве.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя і рэгіянальныя прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля адносна жанчын.
  • Праблема насілля ў дачыненні да жанчын у Рэспубліцы Беларусь.
  • Хатняе насілле. Меры па папярэджанні і спыненні насілля адносна жанчын у сям’і.
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты.
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі.
  • Сацыяльная няроўнасць і гендарная дыскрымінацыя.

Выстаўка будзе цікавай студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, юрыстам, спецыялістам у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дэкларацыі, канвенцыі і дагаворы

Дадатковыя дакументы

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам