ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да рускамоўнай электроннай бібліятэкі IQlib
Да светлага Вялікадня

Праздников праздник и торжество из торжеств

Праздников праздник и торжество из торжеств
Іншыя навіны

З 18 красавіка да свята Пасхі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускім экзархатам арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Праздников праздник и торжество из торжеств”.


Царкоўны год – гэта чаргаванне будняў і свят. У будні чалавек абавязаны працаваць, святы ж дадзены для таго, каб адчуць разняволенне, узняцца над штодзённай мітуснёй, датыкнуцца да вышэйшага свету.

Рускай праваслаўнай царквой выдзяляюцца дванаццаць самых значных і вялікіх свят, якія адзначаюцца з асаблівай урачыстасцю і па сваёй колькасці называюцца дванадзесятымі Гасподнімі і Багародзічнымі. Навеяны яны памяццю аб галоўных падзеях Евангельскай гісторыі і нясуць жывы ўспамін пра зямное жыццё Збавіцеля і Яго Прачыстай Маці. Асноўнае свята Праваслаўя – Светлае Хрыстовае Уваскрасенне (Пасха) – фармальна ў дванадзесяты цыкл не ўваходзіць, яно вышэй за ўсе святы: «праздников праздник и торжество из торжеств», як спяваецца ў час Пасхальнага набажэнства. Найвялікшае свята Пасхі вылучаецца сярод іншых як вышэйшае праяўленне ўсемагутнасці Хрыста, сцвярджэнне веры і залог нашага ўваскрасення. Пасхальная ўрачыстасць з’яўляецца сэнсавым цэнтрам не толькі царкоўнай абраднасці, але і ўсяго духоўнага жыцця хрысціянства.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе ўсіх з Вялікаднем і прапануе сваім наведвальнікам і чытачам тэматычную кніжную выстаўку, на якой прадстаўлена больш за 150 дакументаў з фондаў бібліятэкі, а таксама каля 100 навінак праваслаўнага кнігавыдання, што пабачылі свет у Выдавецтве Беларускага экзархата. Гісторыя Рускай праваслаўнай царквы, тайны хрышчэння Русі, энцыклапедыя праваслаўных свят, звесткі аб найбольш вядомых праваслаўных святынях (цэрквах і саборах, манастырах, цудатворных іконах, святых мошчах і святых крыніцах), размешчаных на тэрыторыі Беларусі, а таксама за яе межамі, календары і малітвасловы, кнігі па абрадавай кулінарыі, фотаальбомы – усё гэта адлюстравана ў святочнай экспазіцыі. Выклікаюць цікавасць электронныя выданні: унікальны даведнік «Багаслоўская энцыклапедыя» (змяшчае 6 600 артыкулаў), электронны аналаг бібліяграфічнага паказальніка «Гісторыя ранняга хрысціянства» (Нац. б-ка, 2004), які ўключае літаратуру, выдадзеную з 1800 па 1995 гг. на рускай і беларускай мовах.

Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора (насупраць Музея кнігі).

Кантактны тэлефон 293-28-86.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам