ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніга на ўсе часы
Прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

Прыгажосць беларускіх гарадоў

Прыгажосць беларускіх гарадоў
Іншыя навіны

З 4 студзеня па 28 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прыгажосць беларускіх гарадоў”.


Горад… Яго гісторыя, жыццё, культурная спадчына… Кожны куток зямлі цікавы па-свойму. Пра выдатныя мясціны вялікіх і малых гарадоў раскажуць матэрыялы данай экспазіцыі.

Гаворачы пра вобраз Беларусі, немагчыма не ўспомніць пра нашыя малыя гарады. Найважнейшай задачай горадабудаўнікоў і архітэктараў сёння з’яўляецца захаванне, а ў радзе выпадкаў і ўзнаўленне аблічча кожнага малога горада. У Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007–2010 гг. З перспектывамі і задачамі гэтай праграмы знаёмяць публікацыі часопіса “Архитектура и строительство” (2008. – № 2).

Гарады як людзі: у кожнага свой лёс, свой непаўторны выгляд. У іх таксама ёсць свае святы і юбілеі. Сярод матэрыялаў экспазіцыі артыкулы, прысвечаныя 600-годдзю горада Паставы, апублікаваныя ў часопісах “Вокруг света в Беларусь” і “Алеся”.

Гледзячы на карту, няцяжка заўважыць, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Пра тое, што цэнтр Еўропы распаложаны ў горадзе Полацку, расказваецца ў артыкуле В. Корбута “Як прайсці ў цэнтр Еўропы? ” (Беларусь. – 2009. – № 5. – С. 40–41).

Усяго ж экспазіцыя налічвае каля 40 артыкулаў з часопісаў і газет за апошнія гады.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам