ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падзвіжнік бібліятэчнай справы
Пажылыя людзі: рашэнне праблем, рэалізацыя магчымасцей

Пясняр рускай тэмы

Пясняр рускай тэмы
Іншыя навіны

З 29 верасня па 10 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Пясняр рускай тэмы”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, піяніста і педагога Аляксандра Грачанінава (1864–1956).


Творчая спадчына Аляксандра Ціханавіча Грачанінава – адна з цікавых старонак рускай музычнай культуры. Народная ў сваёй аснове, яна звязана з лепшымі традыцыямі айчыннай музычнай класікі. Кампазітарам напісаны творы самых розных жанраў і самай разнастайнай тэматыкі. Яго талент ярчэй за ўсё выявіўся ў вакальных творах, харавой і царкоўнай музыцы. Вялікі ўклад А. Грачанінава ў справу збірання, гарманізацыі і апрацоўкі песень народаў. Ва ўсіх яго працах прасочваецца беражлівае стаўленне да народнай творчасці, тонкае адчуванне нацыянальнага стылю.

Аснову экспазіцыі склалі нотныя выданні харавой і вакальнай музыкі аўтара. Сярод іх – хоры і арыі з опер (другая песня Алёшы з оперы "Дабрыня Нікіціч"), хоры да драматычных спектакляў, асобныя харавыя творы, у тым ліку на рускія тэмы, апрацоўкі народных песень, а таксама шэраг духоўных твораў ("Демественная литургия", "Ныне отпущаеши", "Единородный Сыне", "Волною морскою" і інш.), ансамблі, песні і рамансы ("Што ты панікла, зялёная вербачка?", "Востраю сякерай" і інш.).

У ліку экспанатаў – опера “Дабрыня Нікіціч” (1885–1901), шматлікія сачыненні для фартэпіяна, п’есы ў пералажэнні для гітары, творы для балалайкі, кларнета, віяланчэлі і інш.

Адзін з раздзелаў экспазіцыі змяшчае фартэпіянную і вакальна-харавую музыку для дзяцей. Яна яркая, вобразная і простая, напісаная з выдатным веданнем выканальніцкіх магчымасцей дзяцей. Экспануюцца зборнікі і цыклы дзіцячых песень і хораў “Ай, ду-ду!” (1903), “Сняжынкі” (1907), “Поры года” (1908), “Пчолка” (1914) і іншыя; фартэпіянныя зборнікі “Дзіцячы альбом” (1923–1924), “Дзень дзіцяці” (1927), “На зялёным лузе” (1924); оперы “Елаччын сон” (1911), “Мышчын церамок” (1921) для дзіцячага выканання.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 90 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам