ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка Георгія Паплаўскага
Прэзентацыя выдавецкай серыі “Мастацкая Скарыніяна”

Слухаючы рытм жыцця

Слухаючы рытм жыцця
Іншыя навіны

З 11 лютага па 22 сакавіка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Слухаючы рытм жыцця”, прысвечаная 80-годдзю беларускага кампазітара і педагога Кіма Дзмітрыевіча Цесакова.


Кім Цесакоў належыць да разраду кампазітараў, які жыве думкамі пра сучаснасць і піша музыку, адрасаваную сучаснаму слухачу. Ім напісаны оперы, араторыі, сімфоніі, канцэрты, квартэты, інструментальныя мініяцюры. Кожны з жанраў займае ў яго творчасці годнае месца.

Творы кампазітара пастаянна выконваюцца на канцэртах, гучаць па радыё, вывучаюцца ў музычных навучальных установах краіны. Яны ўвайшлі ў рэпертуар шматлікіх айчынных калектываў. Яго музыка прыцягвае перш за ўсё жывым дыханнем сучаснасці, імкненнем пазбягаць адкрытасці і прамалінейнасці эмоцый, строгасцю і канструктывізмам формы, апорай на поліфанічную тэхніку. У той жа час яна нацыянальна афарбаваная, з несумнеўным уплывам фальклору.

Аснову выстаўкі склалі нотныя выданні твораў К.Д. Цесакова. На выставачных стэндах – зборнікі песень і хораў аўтара, п’ес для духавых інструментаў ("Дударик", 1982; "Спеў верасовы", 1993), для фартэпіяна ("Белорусские сувениры", 1977), для скрыпкі ("Альбом юного скрипача", 1980), для віяланчэлі з суправаджэннем ("Акварели", 1978; "Урок музыки", 1986), "Соната-поэма для гобоя и фортепиано" (2007), "Соната-поэма для кларнета и фортепиано" (2007), квартэты для дзвюх скрыпак, альта і віяланчэлі, "Минская сюита для большого симфонического оркестра" (1977), сімфонія № 7 для вялікага духавога аркестра (2000) і інш.

Шырока прадстаўлены аўдыязапісы твораў кампазітара. Наведвальнікі могуць праслухаць сімфоніі (№ 1, № 3, № 4 "Курапаты", № 5), канцэрты (для габоя з аркестрам, для трох труб і вялікай літаўры, для цымбал і струннага аркестра), “Эпіталаму” для струннага аркестра, араторыю "Хатынь", араторыю-дзейства "Купалле", вакальны цыкл "Маці", "Мінскую сюіту" для аркестра народных інструментаў і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю энцыклапедычныя выданні, артыкулы пра творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам