ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вялікія кнігі свету
НББ наведала дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій

Святло яго радка

Святло яго радка
Іншыя навіны

З 10 па 25 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "Святло яго радка", прысвечаная 60-годдзю Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, беларускага паэта, празаіка, публіцыста, тэле- і радыёжурналіста.


Творам Н. Гальпяровіча ўласцівы шчырасць інтанацый, чароўны калейдаскоп пачуццяў. Яны прасякнуты любоўю да Радзімы, да блізкіх, да жанчыны, да жыцця. Героі твораў пісьменніка ў пастаянным пошуку ісціны, у роздуме. Яны імкнуцца захаваць сваё "Я" ў любых жыццёвых абставінах.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 выданняў, у ліку якіх паэтычныя і празаічныя творы аўтара, а таксама публікацыі аб жыцці і творчасці Навума Якаўлевіча.

Першы раздзел экспазіцыі – “Чароўны калейдаскоп пачуццяў ”– знаёміць наведвальнікаў выстаўкі з творамі аўтара, сярод якіх зборнікі "Брама" (1990), "Востраў душы" (1995), "Струна" (1997), "Шляхі і вяртанні" (2001), "Святло ў акне" (2002), "Голас і рэха" (2005), "Гэта ўсё для цябе" (2006).
Акрамя аўтарскіх кніг у гэтым раздзеле экспануюцца публікацыі твораў пісьменніка, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках.

У другім раздзеле – “Адметны паэтычны голас” – прадстаўлены творы Н. Гальпяровіча, выдадзеныя на рускай мове ў перакладах У. Сямёнава, Ф. Мысліцкага, Н. Цыпіса, А. Мартыненкі і іншых.
Пра жыццёвы шлях Навума Гальпяровіча, яго літаратурную і журналісцкую творчасць, пра яго сяброў і калег апавядаюць матэрыялы апошняга раздзела экспазіцыі – “Душа – напятая струна”. Свае публікацыі таленавітаму пісьменніку і журналісту прысвяцілі Пятро Васючэнка, Таццяна Старасценка, Алена Яскевіч, Алесь Марціновіч, Васіль Макарэвіч, Навум Цыпіс і іншыя.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі юбіляра.

Кантактны тэлефон 293 27 16

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам