ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Інавацыі - шлях да поспеху
Цэлы свет – дзецям

Сын зямлі

Сын зямлі
Іншыя навіны

З 2 студзеня па 13 лютага 2008 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сын зямлі”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2006) Валерыя Кірылавіча Іванова.


Творам кампазітара ўласцівы душэўная адкрытасць і стрыманасць, злучэнне лірычных настрояў з псіхалагічнай глыбінёй.

Сваю кампазітарскую дзейнасць Іваноў пачаў з лірычных песень.Першую з іх ён напісаў яшчэ ў школе. Называлася яна “Нас чакае шчасце наперадзе” . У шэрагу найбольш вядомых песень, створаных кампазітарам, – цыкл песень-балад “Будзьце абавязку верныя”; песні“Пахне чабор”, “Тапаліны звон”, “Сын зямлі”, “Каханая”, “Гуляць дык гуляць”, “Тыды я, ды мы з табой” і іншыя.

Паэтычная, эмацыянальна насычаная, з рамантычнай накіраванасцю песенная творчасць, якая прынесла кампазітару вядомасць,цесна звязана з яго аркестравымі, вакальна-сімфанічнымі і камернымі творамі. Іх яднае агульнасць тэматыкі, звязаная з Беларуссю, лірычная настроенасць, музычна-стылістычныя асаблівасці. Дзве сімфоніі для вялікага сімфанічнага аркестра, паэма “Прысвячэнне старому гораду”, Прэлюдыя, Фуга, Канцэрт для народнага аркестра, п’есы “Настроі”, Інтэрмецца,Adagio глыбока раскрываюць нацыянальную тэму, якая вызначыла і змест твораў для цымбальнага аркестра, і некаторыя рысы стылю кампазітара – шырокі інструментальны меладызм, эмацыянальнасць, адчуванне тэмбру і нацыянальнага фальклору.
У экспазіцыі прадстаўлены інструментальныя і песенныя творы, аўдыёзапісы, а таксама часопісы і кнігі, у якіх можна знайсці звесткі абжыццёвым і творчым шляху беларускага кампазітара.
Кантактны тэлефон 293-27-52

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам