ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Формула міфа
Жывапісец шчасця

Таленавіты вучоны, карпатлівы даследчык

Таленавіты вучоны, карпатлівы даследчык
Іншыя навіны

З 25 лютага па 13 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка "Таленавіты вучоны, карпатлівы даследчык", прысвечаная 75-годдзю беларускага літаратураведа Лідзіі Сямёнаўны Савік.


Матэрыялы экспазіцыі раскрываюць шматгранную літаратуразнаўчую творчасць крытыка, культуролага, акадэміка Міжнароднай АН Еўразіі Л.С. Савік. У першым раздзеле "Даследаванні па беларускай і рускай літаратуры" прадстаўлены кнігі аўтара: "Проблемы современной белорусской “деревенской” прозы" (1977), "Адчуванне часу: тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе" (1981), "Каб не астыла цяпло зямлі" (1984), "Пад мірным небам бацькаўшчыны: нарыс творчасці Б. Сачанкі" (1986), "Адна між замкаў: літаратурны партрэт Вольгі Іпатавай" (2003) і інш.

Працягваюць экспазіцыю публікацыі аўтара, змешчаныя ў часопісах і калектыўных працах, а таксама ўступныя артыкулы, пасляслоўі, каментарыі да выданняў твораў С. Грахоўскага, Б. Мікуліча, А. Асіпенкі, В. Іпатавай, А. Рыбака і інш.

Лідзія Сямёнаўна падрыхтавала тэксты і выдала зборы твораў Я. Нёманскага, Н. Арсенневай, С. Баранавых, Б. Мікуліча і інш.

Асобай увагі заслугоўвае другі раздзел экспазіцыі "Працы, прысвечаныя літаратуры і асобам беларускага замежжа", у якім прадстаўлены кнігі Л. Савік "Вяртанне: Жыццяпіс Б. У. Кіта" (1993), "Космас беларуса: Жыццяпіс Б. У. Кіта, асветніка, вучонага, патрыёта" (1996, 1998), "Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа" (2001), "Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" ў 4 т., т. 4, кн. 2 (у сааўт.), а таксама артыкулы пра З. і В. Кіпелей, М. Сяднёва, П. Сыча, М. Кавыля, А. Саковіч і інш.

Публікацыі пра жыццё, навуковую і грамадскую дзейнасць Лідзіі Савік прадстаўлены ў раздзеле "Жыццё ў творчай працы".

Экспазіцыя змяшчае больш за 80 дакументаў і фотаздымкі аўтара.

Завяршае экспазіцыю бібліяграфічны спіс прац аўтара.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

             
                 
             
                 
                 
                 

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам