ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзякуй Вам, Настаўнік!
Палажэнне аб літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча

Трываласць жыццёвай пазіцыі

Трываласць жыццёвай пазіцыі
Іншыя навіны

З 1 па 31 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Трываласць жыццёвай пазіцыі”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Валянціна Блакіта (1938–2007).


Творчая спадчына Валянціна Блакіта (сапр. Болтач Валянцін Уладзіміравіч) – аповесці “Час прылёту журавоў”, “Шануй імя сваё”, “Усмешка фартуны”, “Вырай”, “Адчай”, “Вяселле ў Беражках”, “Чуйная цішыня”, апавяданні, вершы, нататкі і гумарэскі.

У вострасацыяльных, глыбока маральных творах пісьменніка па-мастацку даследавана жыццё сучасніка, яго маральны воблік. У іх аўтар узняў праблемы духоўнай спадчыны, асабістай адказнасці чалавека перад сабой і сваім часам. Адметнай рысай твораў з’яўляецца тое, што “населены” яны характарамі актыўнымі, драматычнымі, з самай гушчы жыцця, якія шукаюць існасць быцця, адстойваюць чалавечую годнасць, праўду, справядлівасць – спрадвечныя маральныя вартасці.

Творчасць В. Блакіта атрымала высокую адзнаку беларускіх і расійскіх крытыкаў і пісьменнікаў. Васіль Быкаў у прадмове да другога выдання кнігі аповесцей “Чти имя своё”, надрукаванай выдавецтвам “Молодая гвардия” ў 1988 г., адзначыў: “...рэалізм у стварэнні жыццёва ёмістых характараў разам са значнасцю праблематыкі аповесцей Валянціна Блакіта робяць іх вельмі надзённымі ў беларускай літаратуры...”; а адзін з рускіх крытыкаў паставіў яго аповесці побач з творамі, што спрыялі перабудове мыслення людзей.

Выстаўка складаецца з двух раздзелаў: “Маральнасць і духоўнасць – галоўныя тэмы творчасці В. Блакіта” і “В. Блакіт і «Вожык»: 13 гадоў разам”. На ёй прадстаўлены ўсе кніжныя выданні аповесцей пісьменніка, іх публікацыі ў зборніках і беларускіх перыядычных выданнях. Сярод дакументаў экспазіцыі – успаміны “Уваскрасеньне ўчарашняга дня”, над якімі Валянцін Уладзіміравіч працаваў у апошнія гады жыцця. Яны выдадзены часопісам “Дзеяслоў” (2007, № 6; 2008 № 1–5).

Дапаўняюць выстаўку кнігі з водгукамі на творы пісьменніка і асобныя нумары часопіса “Вожык”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам