ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў
IV Беларуска-Літоўскі эканамічны форум

Усе розныя, усе унікальныя

Усе розныя, усе унікальныя
Іншыя навіны

З 21 мая 2008 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе тэматычную кніжную выстаўку «Усе розныя, усе унікальныя», прысвечаную Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці для дыялога і развіцця.



Культурная разнастайнасць і яе захаванне ў планетарным маштабе з’яўляюцца сёння актуальнай праблемай, што дыскутуецца і вырашаецца на розных узроўнях і ў розных краінах. Гэта адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ЮНЕСКА і Савета Еўропы. 31-я Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА, што праходзіла ў лістападзе 2001 года, прыняла Усеагульную дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці і План дзеянняў па яе рэалізацыі. 21 мая 2003 года было абвешчана Міжнародным днём у падтрымку Дэкларацыі і Плану дзеянняў.

Культурная разнастайнасць разумеецца як частка агульначалавечай спадчыны, якая, з’яўляючыся крыніцай абменаў, узнікнення новых ідэй і развіцця творчасці, так жа неабходна для чалавецтва, як біялагічная разнастайнасць для жывой прыроды. Таму яе варта захоўваць у інтарэсах цяперашняга і наступнага пакаленняў і разглядаць у якасці аднаго з асноўных правоў чалавека.

Кніжная выстаўка налічвае каля 300 дакументаў:
  • кнігі, што закранаюць праблемы этнакультурных кантактаў, пытанні трансляцыі і дыялога культур, нацыянальна-культурнай і этнаграфічнай спецыфікі, нацыянальнага менталітэту розных народаў;
  • даследаванні і канцэпцыі міжкультурнага ўзаемадзеяння і ўзаемнага ўплыву культур народаў усіх кантынентаў;
  • навукова-папулярныя выданні краіназнаўчага характару, што змяшчаюць этнапсіхалагічную характарыстыку асобных народаў;
  • вучэбна-метадычныя дапаможнікі па асновах міжкультурнай камунікацыі ў шматнацыянальным дзелавым асяроддзі.
Шырока прадстаўлена ў экспазіцыі культурная спадчына Беларусі, прыведзены аналіз жыцця і дзейнасці беларусаў у розных краінах і ў розны час. Культура беларускага замежжа – велізарны пласт беларускай нацыянальнай культуры. Дыяспара – працяг нацыі ў свеце, таму яе вывучэнне неабходна пры ажыццяўленні дыпламатычных адносін і міжнародных кантактаў.

Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон 293-28-86.
Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам