ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вялікі партрэтыст з Фландрыі
Анлайн-семінар “Фізічная захаванасць дакументаў: новыя падыходы і рашэнні”

Вада – цудоўны дар прыроды

Вада – цудоўны дар прыроды
Іншыя навіны

З 20 сакавіка па 21 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Вада – цудоўны дар прыроды”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/193) і штогод адзначаецца 22 сакавіка.

Вада – галоўная каштоўнасць нашай планеты. Без яе немагчыма існаванне чалавечай цывілізацыі. Водныя рэсурсы абсалютна неабходныя для забеспячэння здароўя і дабрабыту людзей і маюць жыццёва важнае значэнне для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця і іншых адпаведных мэт у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічнай галінах.

Доступ да вады – адно з праў чалавека. Тым не менш 2,2 млрд чалавек жывуць без доступу да пітнога водазабеспячэння, арганізаванага з захаваннем патрабаванняў бяспекі, што аказвае разбуральнае ўздзеянне на іх жыццё і грамадства ў цэлым.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава знаёміць з воднымі рэсурсамі нашай планеты, іх станам і выкарыстаннем, а таксама з палітыкай дзяржаў і міжнародных арганізацый, накіраванай на абарону і захаванне самага каштоўнага рэсурсу. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура пра палітыку нашай дзяржавы ў галіне кіравання і захавання водных рэсурсаў Беларусі.

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Сярод экспануемых дакументаў – энцыклапедыі, даклады і агляды ААН і ЮНЕСКА, навуковыя даследаванні, нарматыўна-прававыя дакументы, манаграфіі, матэрыялы навуковых форумаў і канферэнцый, навучальныя дапаможнікі і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Яе Вялікасць вада: акіяны і моры, рэкі і азёры
  • Водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне
  • Кіраванне воднымі рэсурсамі
  • Міжнародныя вадацёкі: ахова і кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі
  • Дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема
  • Водныя рэсурсы і змяненне клімату
  • Использование, состояние и охрана водных ресурсов Республики Беларусь

Выстава будзе цікавая вучоным, студэнтам, аспірантам, спецыялістам у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца станам водных аб’ектаў і праблемамі, звязанымі з іх аднаўленнем і аховай.

Сусветны дзень вады закліканы прыцягнуць увагу да стану водных аб’ектаў і праблем, звязаных з іх аховай, задумацца аб ролі вады ў жыцці кожнага чалавека, праблемах недахопу пітной вады, неабходнасці захавання і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў. Асноўная ўвага ў рамках гэтага свята надаецца дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) 6: вада і санітарыя для ўсіх да 2030 года.

Кожны год Сусветны дзень водных рэсурсаў прысвечаны пэўнай тэматыцы. Тэма 2024 года – “Вада для свету”.

Карысныя спасылкі

Дакументы

З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам