ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свята мужнасці і гонару
Удзел бібліятэкі ў XIX Мінскай МКВК

Жывапіс раскрыжаванай душы

Жывапіс раскрыжаванай душы
Іншыя навіны

З 17 лютага па 13 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Жывапіс раскрыжаванай душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага жывапісца, народнага мастака СССР і Беларусі М. А. Савіцкага (1922–2010).


Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі, акадэмік Акадэміі мастацтваў Расіі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат ордэна Францыска Скарыны, Герой Беларусі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі – адзін з самых вядомых жывапісцаў нашай краіны. Яго работы захоўваюцца ў шматлікіх музеях свету. Для беларускага народа М. Савіцкі больш чым мастак, ён адзін з тых, хто ўвасабляе сумленне нашай нацыі. Творчасць майстра шматгранная. Яго творы адлюстроўваюць глыбокае пранікненне ў сутнасць з’яў мінулага і сучаснасці, у кожнай з якіх ён шукаў і знаходзіў глыбокі філасофскі сэнс.

Вялікую частку мастацкай спадчыны М. Савіцкага складаюць работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. У іх аснове – асабіста перажытае, бо мастак сам быў удзельнікам вайны і вязнем канцлагераў. Рэпрадукцыі знакамітых палотнаў “Партызаны”, “Партызанская Мадонна”, “Мадонна Біркенау” і іншых, а таксама серыі “Лічбы на сэрцы” склалі цэнтральны раздзел экспазіцыі.

У творчасці М. Саіцкага знайшла адлюстраванне і такая трагічная тэма, як Чарнобыль. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі работ з серыі “Чорная быль”, у якіх мастак расказвае пра людскія пакуты і боль страт, чалавечую безвыходнасць, неабходнасць берагчы жыццё ад нашай жа няўважлівасці і нядбайнасці.

Пра шматграннасць творчасці М. Савіцкага сведчаць палотны, прысвечаныя мірнай працы, у якіх паказана прыгажосць чалавека ў паўсядзённых справах. Рэпрадукцыі палотнаў “Хлеб”, “У полі”, “Ураджай” і іншыя, прадстаўленыя ў экспазіцыі, набліжаюць кожнага з нас да разумення працы як асновы асноў быцця.

Значнае месца ў творчасці мастака займаюць партрэты, кожны з якіх адзначаны філасофскім пранікненнем у глыбінную сутнасць чалавека. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з рэпрадукцыямі партрэтаў Я. Купалы, А. Пушкіна, Ф. Дастаеўскага, У. Высоцкага і інш.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў: кнігі, часопісы, паштоўкі, плакаты і рэпрадукцыі карцін мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю М. Савіцкага, а таксама гісторыяй беларускага жывапісу другой паловы XX ст.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам