ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Экскурсія да юбілею Янкі Купалы
Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу

Ф. Скарына. Грані творчасці – грані асобы

Ф. Скарына. Грані творчасці – грані асобы
Іншыя навіны

16 мая ў бібліятэцы адкрылася міжнародная выстаўка сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў пад назвай “Грані творчасці”.


Сёлета праект прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і праходзіць пад дэвізам “Францыск Скарына. Чалавек дасканалы”. Асоба вядомага асветніка не толькі дасканалая, але і вельмі шматгранная – выдавец, перакладчык, філосаф, багаслоў, прадпрымальнік, педагог, доктар медыцыны, доктар свабодных навук. Выказаць разуменне такой з’явы, як Скарына, у адзіным мастацкім жанры было б досыць складана. Таму стваральнікі творчых работ максімальна выкарыстоўвалі розныя мастацкія прыёмы і прадставілі вялікую разнастайнасць работ – фотаздымкі, жывапіс, графіка, грызайль, летэрынг, сфумата і інш.

“…І людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць” – гэтая цытата Ф. Скарыны легла ў аснову работ намінацыі “Летэрынг «Я, Францішак, Скарынін сын...»”. Яны літаральна намаляваныя словамі – тэкст і графічныя формы з’яўляюцца мастацкімі аб’ектамі.

Яшчэ адна намінацыя “Буквіца «Друкаванае слова. Вялікія літары»” ўключае ілюстрацыі да прысвечаных Ф. Скарыну твораў вядомых аўтараў.

Фота самай старой кнігі з асабістай бібліятэкі аўтары прадставілі ў намінацыі “Фота-альтэрнат «Крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»”.

Намінацыя “Візуальны сэт «Vademecum: там ёсць вялікая тайна»” аб’яднала работы з выявай архітэктурных аб’ектаў і месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю Скарыны.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Якубовіч, а таксама члены экспертнай групы – дырэктар Выдавецкага дома “Мэджык” Юрый Будзько, дырэктар фотастудыі “Marxstudio” Міхаіл Маруга, шэф-рэдактар часопіса “Taxi” Сяргей Стэльмашонак, загадчык кафедры кiнатэлеаператарства Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Андрэй Чупрынскі.

Убачыць “Грані творчасці” студэнцкай моладзі можна ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 10 жніўня 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:
I Рэспубліканская выстаўка студэнцкай творчасці “Грані творчасці”

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам