ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"Мне сняцца сны аб Беларусі…"
Аб’ектыўнасць, дакладнасць, пераканаўчасць

Адкрыццё выстаўкі-прагляду "У сэрцы з Радзімай"

Адкрыццё выстаўкі-прагляду "У сэрцы з Радзімай"
Іншыя навіны

26 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжна-дакументальнай выстаўкі-прагляду "У сэрцы з Радзімай".


З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава; беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, публіцыст, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс; дырэктар установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” Лідзія Макарэвіч; беларускі паэт, публіцыст, дырэктар радыёстанцыі "Беларусь", член Саюза пісьменнікаў Беларусі Навум Гальпяровіч; супрацоўніца Інстытута культуры Беларусі Галіна Івуць; старшыня таварыства "Беларусь – Бельгія" Тамара Антановіч; аўтар кніг "Беларусы ў Аўстраліі", "Беларусы ў Вялікабрытаніі" Наталля Гардзіенка; кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, аўтар кніг пра беларускае замежжа Лідзія Савік. Народны ансамбль народнай песні "Гаманіна" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (кіраўнік – Наталля Сазановіч) выканаў інструментальныя і песенныя творы.

Кніжна-дакументальная выстаўка-прагляд "У сэрцы з Радзімай" у Год кнігі падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. На выстаўцы прадстаўлены каля 70-ці кніг па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам