ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да баз даных выдавецтва “Oxford University Press”
Праект “Сказки детей Беларуси”

Адкрыты доступ да электронных баз даных ТАА “LexisNexis”

Адкрыты доступ да электронных баз даных ТАА “LexisNexis”
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных баз даных ТАА “LexisNexis” – “LexisNexis TotalPatent” і “LexisNexis Academic”.


“LexisNexis TotalPatent” – база даных патэнтаў “LexisNexis”, змяшчае бібліяграфічныя і рэфератыўныя даныя, даступныя для пошуку як на мове публікацыі, так і ў камп’ютарным перакладзе на англійскую мову. База даных уключае больш за 5 млн поўных тэкстаў патэнтаў, а таксама інфармацыю пра больш за 38 млн патэнтаў-аналогаў, малюнкі.

“LexisNexis Academic” – база даных, якая налічвае звыш 5 800 публікацый. Рэсурс дае доступ да поўных тэкстаў навін, а таксама юрыдычнай, фінансавай, справавой і медыцынскай інфармацыі, якая публікуецца ў агульнадзяржаўных і рэгіянальных выданнях, а таксама да інфармацыі, якая перадаецца СМІ. “LexisNexis Academic” уключае ў сябе звыш 350 газет ЗША і іншых краін (анлайнавы доступ да шматлікіх выданняў забяспечваецца ў дзень выхаду ў друк), а таксама больш за 300 часопісаў і звыш 600 інфармацыйных паведамленняў.

Доступ адкрыты па 25 лістапада 2010 г.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам