ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыты доступ да электронных баз даных ТАА “LexisNexis”
Усебеларуская акцыя “Пытанне прэзідэнту”

Праект “Сказки детей Беларуси”

Іншыя навіны

“Сказки детей Беларуси” – сумесны праект рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва» і грамадскага аб'яднання “Мы – дзецям”.


Сустрэча па абмеркаванні праекта і падпісанні дагавора на выданне кнігі прайшла 21 кастрычніка ў РВУ “Латаратура і Мастацтва” з удзелам Я.А. Ландзіна, старшыні ГА “Мы – дзецям”, якое часткова фінансуе праект, і нямецкіх партнёраў.

Творчы праект “Сказки детей Беларуси” складаецца з твораў юных аўтараў з розных рэгіёнаў краіны. Героямі казак з'яўляюцца звяры і птушкі. У сваіх творах дзеці выяўляюць уласнае стаўленне да прыроды, сапраўдную грамадзянскую занепакоенасць у захаванні яе чысціні.

Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дзіцячай творчасцю. У перакладзе на нямецкую мову – выданне выходзіць на рускай і нямецкай – яно прадстаўляе цікавасць як навучальны дапаможнік для нямецкіх дзяцей, якія вывучаюць рускую мову.

Малюнкі да зборніка казак выканала мастачка Маргарыта Цімохава. Падарункавае, прыгожа аформленнае выданне, якое мяркуецца выдаць тыражом 3 тысячы экзэмпляраў, будзе распаўсюджвацца па школьных і публічных бібліятэках, а таксама ў кнігарнях краіны.

Крыніца: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Навіны

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам