ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Гомелі
Сувенір для мамы

Электронныя рэсурсы бібліятэкі прэзентавалі на ХХV ММКВК

Электронныя рэсурсы бібліятэкі прэзентавалі на ХХV ММКВК
Іншыя навіны

2 сакавіка ў рамках ХХV ММКВК на cтэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшлі прэзентацыі “Інфармацыйны рэсурс «Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі»” і “Віртуальны свет каштоўнасцей”.

Быць бліжэй да чытача і адпавядаць патрабаванням сучаснага карыстальніка – задача важная і выканальная. У час інтэрнэт-тэхналогій, калі безупынна расце кантэнт (дарэчы, не заўсёды дакладны!), Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла на сябе місію правадніка ў свеце інфармацыі, удасканальваючы змест і формы яе падачы.

Падчас першай прэзентацыі загадчыца сектарам фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Вольга Лук’янава прадставіла ўвазе слухачоў мадэрнізаваны “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”.

Рэсурс уключае поўныя тэксты электронных копій газет, часопісаў і паведамленняў інфармацыйных агенцтваў, якія выходзяць у свет у Рэспубліцы Беларусь. На пачатак 2018 года карыстальнікі бібліятэкі маюць доступ да 507 назваў (больш за 85 000 экзэмпляраў) беларускіх перыядычных выданняў.

Аб такіх сучасных інфармацыйных прадуктах Нацыянальнай бібліятэкі, як мультымедыйныя віртуальныя праекты, распавяла прысутным загадчыца аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Таццяна Хадасевіч падчас прэзентацыі “Віртуальны свет каштоўнасцей”.

Віртуальныя праекты з’яўляюцца важнай часткай нацыянальнай інфармацыйнай прасторы, так як яны прысвечаны дзеячам культуры і мастацтва Беларусі, кніжным помнікам, а таксама адлюстроўваюць найважнейшыя гістарычныя падзеі нашай краіны. Самыя запатрабаваныя – праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”, “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам”, віртуальная выстаўка “Залатыя кросны душы”, прысвечаная Янку Брылю.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам