ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Двойная сплошная”: вечар паэзіі Карыны Сарсенавай і Антона Мітнёва
Электронныя рэсурсы бібліятэкі прэзентавалі на ХХV ММКВК

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Гомелі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Гомелі
Іншыя навіны

1 сакавіка 2018 г. віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягнула серыю семінараў і прадставіла свае рэсурсы ў Гомелі. Прэзентацыі прайшлі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны і Pэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

У семінарах прынялі ўдзел больш за 100 слухачоў: прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, медыцынскія работнікі.

Прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вячаслаў Брычкоўскі пазнаёміў удзельнікаў з перавагай выкарыстання рэсурсаў і сэрвісаў віртуальнай чытальнай залы ў інфармацыйным забеспячэнні навукова-даследчых і адукацыйных працэсаў, а таксама з інавацыйнай мадэллю навуковых камунікацый – рухам Адкрытага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Ірына Ціханкова (Clаrivate Analytics) прадставіла слухачам магчымасці выкарыстання інфармацыйных прадуктаў на платформе Web of Science, падыходы да стварэння і інтэрпрэтацыі справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацый, навуковых калектываў і аўтараў; практычныя рэкамендацыі па стварэнні і напаўненні профіляў ResearcherID і ORCID, а таксама метады падбору і ацэнкі навуковых часопісаў для размяшчэння публікацый у міжнародных навуковых выданнях.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам