1 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па дэкупажу “Сувенір для мамы”.
Натхнёныя набліжэннем цудоўнага вясновага свята 8 Сакавіка, удзельнікі заняткаў падрыхтавалі цікавыя падарункі любым матулям. На майстар-класе дзеці стварылі маляўнічы, незвычайны і арыгінальны веер ў тэхніцы дэкупажу з ужываннем акрылавых фарбаў, папяровых сурвэтак і клею. Галоўнае, што падарунак, напоўнены цеплынёй, атрымаўся эксклюзіўны і непаўторны.
Пад вясновыя мелодыі, у атмасферы творчасці і эмацыйнага камфорту дзеці цікава і займальна правялі час.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.