ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чароўны свет дзіцячай кнігі
Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць

Ганаровае званне “Мінчанін года” прысвоена Р.С. Матульскаму

Ганаровае званне “Мінчанін года” прысвоена Р.С. Матульскаму
Іншыя навіны

Дырэктар ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” Раман Сцяпанавіч Матульскі ўдастоены ганаровага звання “Мінчанін года” ў галіне культуры.


Званне “Мінчанін года” прысвойваецца ў сталіцы з 2002 года. Права насіць ганаровае званне прадастаўляецца гараджанам за высокія дасягненні ў працы, асаблівы асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Мінска. Па выніках працы за 2008–2009 гг. рашэннем Мінгарвыканкама права называцца “Мінчанінам года” атрымалі 13 жыхароў сталіцы.

Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца ў час святкавання Дня горада 12 верасня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Навіны

“На сцежках светлай вясны” Паўлюка Труса

21 Май 2024

16 мая ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі Уздзенскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Труса, дзе ўзялі ўдзел у літаратурна-музычным свяце “На сцежках светлай вясны…”, прымеркаваным да 120-годдзя з дня нараджэння выдатнага паэта, удзельніка літаб’ядання “Маладняк”, ураджэнца Уздзеншчыны Паўлюка Труса (1904–1929).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам