ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ганаровае званне “Мінчанін года” прысвоена Р.С. Матульскаму
Сузор’е таленту

Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць

Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць
Іншыя навіны

З 26 жніўня па 30 верасня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць”, прысвечаная 70-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1945 гг.).


Мінула 70 гадоў з дня пачатку самай вялікай, спусташальнай і крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва – Другой сусветнай. Па сваіх разбуральных маштабах яна далёка пераўзышла ўсе войны мінулага. Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года нападам гітлераўскай Германіі на Польшчу, працягвалася шэсць цяжкіх гадоў і скончылася 8 мая 1945 года ў Еўропе капітуляцыяй Германіі і 2 верасня 1945 года ў Азіі капітуляцыяй Японіі.

У рамках кніжнай выстаўкі “Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць” Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць каля 300 найноўшых выданняў са сваіх калекцый і фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прысвечаных міжнароднаму крызісу канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя і пачатку вайны, стратэгіям і тактыкам наступальных і абарончых аперацый, узброеным сілам і баявой тэхніцы, акупацыі Савецкага Саюза нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызваленчаму руху шэрага краін антыгітлераўскай кааліцыі, стварэнню і дзейнасці другога фронту, Нюрнбергскаму працэсу, вынікам Другой сусветнай вайны.

На выстаўцы прадстаўлена унікальнае шматтомнае (6 тамоў) выданне “Вторая мировая война: иллюстрированная история”. 20 000 фатаграфій, схем, карт і сведчанняў сучаснікаў дапамогуць дакладна ўявіць найвялікшую катастрофу ХХ стагоддзя. Заслугоўвае асаблівай увагі чатырохтомная праца В.І. Дашычава “Стратегия Гитлера – путь к катастрофе”, створаны на аснове дакументаў вышэйшага германскага кіраўніцтва і напісаны з пазіцый сённяшняга дня. У ёмістай і змястоўнай форме выкладзены матэрыял у кнізе доктара гістарычных навук, прафесара гістарычнага факультэта МДУ У.П. Смірнова “Краткая история Второй мировой войны”.

У час вайны ярка праявіўся палкаводчы талент шматлікіх военачальнікаў па абодва бакі баявых дзеянняў. Раздзелы “Палкаводцы і палітычныя дзеячы антыгітлераўскай кааліцыі” і “Палкаводцы і палітычныя дзеячы Германіі і яе саюзнікаў” прысвечаны біяграфіям палітычных лідэраў краін і камандуючых франтамі, флотамі і арміямі Другой сусветнай вайны.

Другую сусветную вайну называюць яшчэ і “вайной матораў”, “вайной розумаў”, “вайной тэхналогій”. У многім ход і вынік бітваў залежаў ад узроўню ўзбраення дзяржавы і наяўнасці ў яе сучаснай баявой тэхнікі. На выстаўцы прадстаўлены каталогі, ілюстраваныя энцыклапедыі і даведнікі па дадзенай тэматыцы: “Полный справочник немецких танков и самоходных орудий Второй мировой войны. 1939–1945 гг.”, “Крейсера Второй мировой. Охотники и защитники”, “50 лучших истребителей Второй мировой войны” Г.В. Карнюхіна, “Немецкое секретное оружие во Второй мировой войне” Роджара Форда, “Советские танки Второй мировой войны. Бронированный кулак Сталина” Ціма Біна і Уіла Фаўлера, “Пехотное оружие Второй мировой войны” В. Кашнеўскага і інш.

Маштабы тэрытарыяльных прэтэнзій дзяржаў-агрэсараў (Германіі, Італіі, Японіі), размяшчэнне антыгітлераўскай кааліцыі, напрамкі асноўных удараў у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, а таксама ў Азіі і на Ціхім акіяне наглядна дэманструе гістарычная карта “Вторая мировая война (1. IX 1939 г. – 2. IX 1945 г.)”.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам