ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дапамогу прафесійнаму чытанню
Ганаровае званне “Мінчанін года” прысвоена Р.С. Матульскаму

Чароўны свет дзіцячай кнігі

Чароўны свет дзіцячай кнігі
Іншыя навіны

27 жніўня 2009 года а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца культурна-асветніцкая дзея “Чароўны свет дзіцячай кнігі”, прысвечаная Дню ведаў.


Дзень ведаў традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першыя дні верасня. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, з’яўляючыся захавальніцай дакументальнай спадчыны і alma mater для тых, хто імкнецца да ведаў, штогод праводзіць культурна-асветніцкія акцыі, прымеркаваныя да гэтага свята.

У рамках дзеі “Чароўны свет дзіцячай кнігі” будуць прадстаўлены дзве кніжныя выстаўкі: “Сучасная дзіцячая кніга” і “Дзіцячая кніга XVIII–XX стст.”. У экспазіцыі ўвойдуць найноўшыя багата ілюстраваныя выданні для дзяцей і моладзі, а таксама рарытэтныя кнігі, што выйшлі з друку ў перыяд з XVIII па XX ст.

У галерэі “Атрыум” будзе экспанавацца мастацкая выстаўка. Госці змогуць пазнаёміцца з работамі маладой таленавітай пісьменніцы і мастачкі Ясеніі Сцяпанавай, а таксама з творамі вядомага беларускага графіка Валерыя Славука.

Кантактны тэлефон: 293-28-86, 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам