ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Па абавязку сэрца і сумлення
Стан і перспектывы развіцця бібліятэк Гродзенскай вобласці

ХV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

ХV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Іншыя навіны

6 лютага 2008 года ў НВЦ “БелЭКСПА” адбылося адкрыццё ХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу "Книги Беларуси - 2008".



У мерапрыемтсве ўдзельнічаюць 17 краін. Ганаровым госцем беларускага свята кнігі з’яўляецца Рэспубліка Ізраіль.

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўдзельнічае ў міжнародным кніжным форуме. На стэндзе бібліятэкі экспануюцца друкаваныя і электронныя выданні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама дэманструюцца новыя магчымасці бібліятэкі.

У рамках выстаўкі 7 лютага 2008 года адбудзецца Круглы стол «Библиотеки, издательские и книготорговые организации: модели взаимодействия в формировании единого информационного пространства», арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай Бібліятэчнай Асацыяцыі. У дыскусіі Круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных выдавецтваў і кнігагандлёвых арганізацый.

Выстаўка праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры "БЕЛЭКСПА" па адрасе г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам