ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Ёган Гутэнберг”
Кніжная спадчына Францыска Скарыны перададзена ў дар Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Іншыя навіны

25 лютага ў музеі кнігі паспяхова прайшлі заняткі для дзяцей і іх бацькоў “Кніжныя аправы” ў рамках серыі “Клуб кніжных прафесараў”.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, што пераплёт здаўна з'яўляўся важнай часткай кнігі. За сваю шматвяковую гісторыю ён прайшоў як у тэхнічным, так і ў мастацкім плане некалькі стадый развіцця. Таму вывучэнне пераплёту здольна даць вельмі каштоўныя звесткі пра кнігу.

Пераплёт перш за ўсё быў прызначаны для змацавання лістоў кнігі разам, аховы кніжнага блока ад пашкоджанняў і ўплыву часу. Затым ён стаў і элементам мастацкага афармлення. На занятках былі прадэманстраваны ўнікальныя аправы кніг, якія з'яўляюцца помнікамі кніжнага мастацтва свайго часу.

Што мы перш за ўсё бачым, калі падыходзім да паліц хатніх або публічных бібліятэк? Вядома ж, кніжныя пераплёты. Кожны па-свойму ўнікальны, у кожнага свая гісторыя, уласная і непаўторная ... Удзельнікі заняткаў вучыліся “чытаць” аправы старадрукаваных і рэдкіх выданняў.

Мерапрыемства праводзілася ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбывалася з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам