ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Султаната Аман
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ZNANIUM.COM

Несур'ёзна пра сур'ёзнае

Несур'ёзна пра сур'ёзнае
Іншыя навіны

1 красавіка адбудзецца вечар гумару “Несур'ёзна пра сур'ёзнае”, арганізаваны бібліятэкай сумесна з выдавецтвам “Чатыры чвэрці” і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.


У межах мерапрыемства пройдзе прэзентацыя кніг выдавецкай серыі “Несур'ёзна пра сур'ёзнае”. Удзельнікаў вечара чакае сустрэча з пісьменнікамі-гумарыстамі, мастаком Валянцінам Губаравым, карціны якога ляглі ў аснову мастацкага афармлення кніг. У выкананні аўтараў прагучаць гумарэскі, фельетоны, літаратурныя пародыі. З жартоўнымі музычнымі творамі перад гасцямі выступіць камерны хор “Класіка”, вясёлы настрой падорыць дзіцячы танцавальны калектыў.

Пад час імпрэзы будзе арганізавана выстаўка-прагляд кніг выдавецтва “Чатыры чвэрці” з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выдавецтва арганізуе продаж кніг і магчымасць узяць аўтограф у аўтараў выданняў.

Пачатак мерапрыемства ў 16.30 у галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам