ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чытаймер поспеху
Прэзентацыя “Театральной критики нового времени”

Рэсурсы адкрытага доступу і навуковыя камунікацыі

Рэсурсы адкрытага доступу і навуковыя камунікацыі
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 6 снежня прайшло пасяджэнне круглага стала “Рэсурсы адкрытага доступу і навуковыя камунікацыі”.


Мерапрыемства было арганізавана Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У рабоце круглага стала ўзялі ўдзел больш за 50 чалавек: спецыялісты бібліятэк, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі А.А. Шарамецьева. Пад час пасяджэнняў абмяркоўваліся пытанні развіцця руху адкрытага доступу ў рэспубліцы, аналізаваліся вынікі правядзення рэгіянальных кансультацый ЮНЕСКА па праблемах адкрытага доступу да навуковай інфармацыі і даследаванняў.

Пад час правядзення круглага стала з дакладамі і прэзентацыямі выступілі: кіраўнік рабочай групы па адкрытым доступе да навукова-адукацыйных рэсурсаў Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні В.І. Брычкоўскі ("Сайт openaccess.by як сродак прасоўвання ініцыятывы Адкрытага доступу ў Беларусі", "Вынікі рэгіянальных кансультацый ЮНЕСКА па праблемах адкрытага доступу да навуковай інфармацыі і даследаванняў"), магістрант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў А.В. Кавалеўскі ("Аналіз магчымасцей выкарыстання электронных выданняў для павышэння эфектыўнасці навуковых камунікацый"), галоўны навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі С.Ф. Ліпніцкі ("Магчымасці выкарыстання аўтаматызаванай сістэмы пошуку і рэферыравання навукова-тэхнічнай інфармацыі ў інфармацыйна-аналітычнай рабоце").

Актыўны ўдзел у абмеркаванні праблем адкрытага доступу, закранутых пад час выступленняў, прынялі вучоныя Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Інфармацыйны ліст

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам