ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыі сям'і: даследаванне адносін у сістэме роду
Лес: рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і ўстойлівае развіццё

Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання

Іншыя навіны

10 лютага ў рамках бібліятэчнага дня на ХУІІІ Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пасяджэнне круглага стала “Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання”.


Пасяджэнне адбудзецца ў рамках бібліятэчнага дня на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце круглага стала возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь, РУП “Белпошта”, вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнікі і спецыялісты выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, пісьменнікі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк.

Падчас работы круглага стала будзе абагульнены вопыт асноўных арганізацый, задзейнічаных у падтрымцы і развіцці чытання: устаноў адукацыі, бібліятэк, выдавецтваў, прадпрыемстваў кніжнага гандлю, а таксама будуць разгледжаны пытанні развіцця іх прафесійных камунікацый і сацыяльнага партнёрства.

Плануецца абмеркаванне актуальнай праблематыкі ўзаемадзеяння названых і іншых інстытутаў у сістэме “пісьменнік-чытач-бібліятэка”.

Будуць асветлены наступныя пытанні:

  • распаўсюджванне прававой інфармацыі;
  • аўтарскія і сумежныя правы;
  • вывучэнне чытання, у тым ліку дзяцей і падлеткаў;
  • выданне і папулярызацыя беларускай літаратуры;
  • механізмы фарміравання спісаў сацыяльна значымых выданняў;
  • падпіска і распаўсюджванне перыядычных выданняў;
  • выданне, распаўсюджванне і ўлік электронных кніг;
  • камплектаванне бібліятэчных фондаў электроннымі і аўдыявыданнямі, а таксама выданнямі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пасяджэнне круглага стала "Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання" пачнецца а 14-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам