ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Роля ўстаноў адукацыі, выдавецтваў і бібліятэк у развіцці чытання
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Лес: рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і ўстойлівае развіццё

Лес: рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і ўстойлівае развіццё
Іншыя навіны

З 3 лютага па 2 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Лес: рацыянальнае выкарыстанне, захаванне і ўстойлівае развіццё”, прысвечаная Міжнароднаму году лясоў.


2011 год быў абвешчаны Міжнародным годам лясоў на восемдзесят трэцім пленарным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2006 г. (рэзалюцыя 61/193). Год лясоў афіцыйна адкрыецца на дзявятай сесіі Ляснога форуму ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку з 24 студзеня па 4 лютага 2011 г.

Асноўная задача Міжнароднага года лясоў – павышэнне дасведчанасці жыхароў нашай планеты пра значнасць лясных экасістэм, іх ахову, узнаўленне і аднаўленне.

Лясы пакрываюць 31 % паверхні сушы. Яны – лёгкія нашай планеты. 13 % сусветных лясоў адносяцца да ахоўваемых прыродных тэрыторый. Лясы адыгрываюць выключна важную ролю ў захаванні біялагічнай разнастайнасці – гэта асяродак рассялення прыкладна 3/4 усіх відаў раслін, жывёл і грыбоў, якія існуюць на нашай планеце. Лясы з’яўляюцца часткай культурна-гістарычнага асяроддзя, пад уздзеяннем якога фарміруюцца культура і звычаі цэлых народаў, і таксама служаць крыніцай працы і матэрыяльнага дабрабыту значнай часткі насельніцтва планеты.

Плошча лясоў на нашай планеце даўно і няўхільна скарачаецца. Штодня на Зямлі губляецца каля 350 квадратных кіламетраў лясоў з-за пашырэння сельскагаспадарчых угоддзяў, будаўніцтва новых паселішчаў, экалагічна непрымальных практык лесакарыстання. Лясы гінуць ад уздзеяння пажараў, насякомых-шкоднікаў, хвароб, неспрыяльных умоў надвор’я і іншых прычын.

Памяншэнне плошчы лясных масіваў вядзе да негатыўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне: эрозіі глеб, скарачэння разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, дэградацыі водных басейнаў, павелічэння ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы, паніжэння колькасці прамысловай і паліўнай драўніны, а ў канчатковым выніку – да памяншэння патэнцыялу жыццядзейнасці чалавецтва.

Працэсы скарачэння плошчаў лясоў і іх дэградацыі сталі міжнароднымі праблемамі, якія патрабуюць сумеснага рашэння ўсімі краінамі свету, таму абвешчаны ААН Міжнародны год лясоў яшчэ раз дазволіць прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем рацыянальнага выкарыстання, захавання і ўстойлівага развіцця ўсіх відаў лясоў у інтарэсах сённяшняга і будучых пакаленняў.

У Рэспубліцы Беларусь ужо распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2011 г. Міжнароднага года лясоў. Рэалізацыя гэтага плана будзе спрыяць захаванню і прымнажэнню лясных багаццяў нашага краю. Беларусь – лясная краіна. Больш за 38 % яе тэрыторыі пакрыта лесам. Агульная плошча ляснога фонду складае 9,4 млн гектараў. Усе лясы ў Беларусі з’яўляюцца выключнай уласнасцю дзяржавы. У выніку мэтанакіраванай палітыкі лесааднаўлення і лесаразвядзення павялічваецца плошча пакрытых лесам земляў, захавана фармацыйная структура і відавая разнастайнасць лясоў, павышаецца іх устойлівасць і прадуктыўнасць.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Лясы і ўстойлівае развіццё;
  • Міжнародныя прававыя дакументы па захаванні і рацыянальным выкарыстанні лясных рэсурсаў;
  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне захавання ўсіх відаў лясоў;
  • Лясы і іх ахова ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне лясной гаспадаркі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца праблемай захавання лясоў і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

United Nations Forum on Forests (UNFF)

Ninth Session of UNFF

International Year of Forests, 2011

United Nations Forum on Forests (UNFF) Documents

Інфармацыйная сістэма WOOD.RU

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Міжнароднага года лясоў арганізаваны фестываль пейзажа.

           
                 
           

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам