ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Арт-лінія
Круглы стол "Внутриреспубликанский обмен и перераспределение: нормативно-правовое и организационное регулирование"

Славянскія чараўніцы

Славянскія чараўніцы
Іншыя навіны

23 красавіка ў рамках праекта "Кропка Адліку" для чытачоў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла інфармацыйна-пазнавальнай праграма "Славянскія чараўніцы".



Удзельнікі праграмы пазнаёміліся з вытокамі, сучасным развіццём і зместам славянскай гімнастыкі для жанчын. Быў асветлены шэраг пытанняў: гісторыя ўзнаўлення гімнастыкі; агульнае аздараўленне; асаблівасці выканання практыкаванняў; заняткі ў групе або індывідуальна; што мы ведаем аб славянскіх сімвалаў; сімвал-засцярог, абрадавыя лялькі, сямейныя адносіны; нетрадыцыйная народная медыцына і таямніцы лазні.
Праграма прайшлапад кіраўніцтвам Аксаны Паўлоўскай – інструктары жаночай славянскай гімнастыкі, прадстаўніцы школы "Традиции здоровья славян". Яна прадэманстравала асноўныя базавыя практыкаванні гімнастыкі славянскіх чараўніц, якая ўзыходзяць каранямі ў язычніцкую культуру нашых продкаў.

Славянская гімнастыка звязана з традыцыяй старажытных славян ушаноўваць "берегінь" – багінь-заступніц і абаронцаў ад злых сілаў прыроды. Гімнастыка змяшчае фізічныя практыкаванні для ўсіх груп мышцаў. Тыя, хто займаюцца, адзначаюць паляпшэнне постаці, змену пластыкі і з’яўленне ўпэўненасці ў рухах, у шматлікіх праходзяць праблемы, звязаныя з траўмамі, болямі ў суставах і пазваночніку. Асноўнай задачай гімнастыкі з’яўляецца падтрыманне жаночага здароўя, гармонія міжасобасных адносін і раскрыццё жаночай сутнасці.Галоўнае – навучыць жанчыну быць здаровай і прыгожай.

Першы этап гімнастыкі славянскіх чараўніц – гэта 27 дынамічных фізічных практыкаванняў, якія суправаджаюцца пэўным тыпам дыхання. Гэта не проста "зарадка", пры выкананні практыкаванняў абуджаюцца сілы роду, дадзеныя жанчыне самой прыродай. На наступным этапе выкананне кожнага практыкавання спалучаецца з сузіраннем сімвалаў, якія адпавядаюць элементам нацыянальнага беларускага арнаменту. Практыкаванні выконваюць у адпаведнай паслядоўнасці, якая вызначаецца датай нараджэння.

Спецыяльнай фізічнай падрыхтоўкі пры гэтым не патрабуецца. Практыкаванні робяцца для сябе, каб адчуць сваё цела, яго прыгажосць. Самае галоўнае – атрымліваць ад гэтага занятку задавальненне. Няма і дакладных "дазіровак": выконваюць толькі тыя практыкаванні, якія падабаюцца і якія хочацца зрабіць у цяперашні момант.

Традыцыйным для падтрымання свайго здароўя з’яўляецца індывідуальны комплекс, які складаецца з сямі практыкаванняў.

Акрамя аздараўленчых праграм курс навучання гімнастыцы ўключае ў сябе сістэму арганізацыі і вядзення дому "Дабрабыт", тэкстыльныя абрадавыя лялькі, выраб засцярогаў, народныя песні, нацыянальны касцюм, вышыўка, складанне травяных напояў, венікаў і паранне ў лазні.

Для азнаямлення ўдзельнікам былі прапанаваны кнігі па вытоках славянскай культуры. У прыватнасці,кнігі беларускіх аўтараў Г.Э. Адамовіча " Гимнастика славянских чаровниц" і З.І. Зімінай "Текстильные обрядовые куклы ".
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам