ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мы выбіраем жыццё
Візіт казахстанскай парламенцкай дэлегацыі

Тэатральная мазаіка

Іншыя навіны

У перыяд восеньскіх канікул Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае вучняў, якія знаходзяцца ў школьных аздараўленчых лагерах і пазашкольных установах адукацыі г. Мінска, на мерапрыемствы “Тэатральная мазаіка”.


1 і 2 лістапада ў хлопчыкаў і дзяўчынак будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю музычнага тэатра “Рэвю”, пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, які па-наватарску і арыгінальна падыходзіць да ідэі ўвасаблення тэатральнай дзіцячай творчасці.

Жанр тэатра – дзіцячы мюзікл, які ўключае сінтэз розных кірункаў мастацтва: харэаграфію, вакал і акцёрскае майстэрства. Кранальныя сцэнкі ўвасабляюць свет дзіцячых перажыванняў, уцягваюць ў тэатральнае дзеянне, аказваюць на гледачоў незабыўнае ўражанне.

Уваход на мерапрыемствы платны – 4 800 бел. руб. Аплата ў дзень правядзення мерапрыемства.

Пачатак – а 11-й гадзіне.

Месца правядзення – канферэнц-зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход правы бакавы (з боку рэстарана).

Тэлефоны для даведак: 293-25-56, 293-25-57.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам