13 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Падснежнікі і снег”, на якіх дзеці стварылі выраб у змешанай тэхніцы.
Пяшчотную кветку падснежніка дзеці зляпілі з мяккага васковага пластыліну, а ў якасці пушыстага снегу выкарысталі беласнежную вату з бліскаўкамі. Усе дэталі кампазіцыі па чарзе наклеілі на размаляваную акрылавымі фарбамі кардонную аснову.
З маляўнічых аплікацый юных майстроў зацвіла прыгожая вясновая палянка з падснежнікаў.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.