ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Падснежнікі і снег”
Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

Заняткі на кітайскай мове для грамадзян Паднябеснай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Заняткі на кітайскай мове для грамадзян Паднябеснай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

10 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва інфармацыйны патэнцыял бібліятэкі вывучалі грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі, магістранты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Добрай традыцыяй стала вывучэнне традыцыйных і электронных рэсурсаў і сэрвісаў нашай бібліятэкі групамі магістрантаў спецыяльнасці “Медыя. Камунікацыі” БДУ. Упершыню прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і трэнінг праходзілі на кітайскай мове пры ўдзеле Сунь Хаажаня, які перакладаў словы супрацоўніка на кітайскую мову. Заняткі на кітайскай мове характарызаваліся вялікай цікавасцю да патэнцыялу Нацыянальнай бібліятэкі. Нашы сябры з Паднябеснай актыўна задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы на роднай мове.

Padniabiesnaja-6.jpg

Увазе даследчыкаў былі прапанаваны магчымасці рэгістрацыі на партале і платформах закупляемых рэсурсаў для аддаленага заказу друкаваных дакументаў і чытання электронных анлайн, падбору і рэдагавання спісаў літаратуры да навуковых прац, індэксавання дакументаў, аддаленай дастаўкі лічбавых копій фрагментаў дакументаў. У зале дысертацый грамадзяне Кітая актыўна цікавіліся дысертацыямі, якія захоўваюцца на правах рукапісаў і тэрмінамі праверкі тэкстаў на наяўнасць запазычанняў у сістэмах “Антыплагіят” і “ПлагіятКантроль”.

Падчас трэнінгу магістранты асвоілі алгарытмы пошуку навуковай інфармацыі на англійскай і кітайскай мовах па тэорыі камунікацыі і журналістыкі, метадалогіі ў сучаснай камунікатывістыцы, практыцы правядзення інтэрв’ю. Асаблівай папулярнасцю ў кітайцаў карыстаюцца платформы з інтэрфейсам на кітайскай і англійскай мовах, друкаваныя крыніцы на англійскай мове з фонду бібліятэкі.

Padniabiesnaja-7.jpg

Нашы сябры запісаліся ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі і асвойвалі інфармацыйную прастору, атрымліваючы адказы на пытанні важныя для чытача: дзе атрымаць заказаную літаратуру? дзе ўзяць кнігі без заказу? дзе ксеракапіраваць патрэбныя фрагменты дакументаў? у якіх выпадках спатрэбіцца картачны каталог дакументаў на замежных мовах? у якой зале чытачы запаўняюць бланкі заказу кніг, якія пасля дастаўляюць для іх з тэрыторыі іншай дзяржавы? у якой чытальнай зале можна заказаць складанне спісу літаратуры па тэме да навуковай працы, папрацаваць з даведачнай літаратурай і статыстычнымі зборнікамі? у якой бясплатнай віртуальнай даведачнай службе можна заказаць тэматычны спіс літаратуры па журналістыцы і развіццю камунікацый у Беларусі на англійскай мове? у якіх навуковых рэсурсах адкрытага доступу знайсці матэрыялы на кітайскай на англійскай мовах?

Padniabiesnaja-8.jpg

Адукацыйнае мерапрыемства скончылася наведваннем бібліятэчных выстаў. Вялікае ўражанне на будучых журналістаў зрабіла выстава агітацыйнага плаката “Мова ваеннай ілюстрацыі” (баявыя і партрэтныя замалёўкі, кнігі кішэннага фармату для фронту, сатырычныя ілюстрацыі), прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Нашы сябры са шчырым спачуваннем успрынялі інфармацыю аб трагедыі беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У галерэі “Лабірынт”, пасля агляду работ традыцыйнага кітайскага і карэйскага мастацтва “Жамчужыны Усходу”, Сунь Суцюань выканала на фартэпіяна музычны твор Лі Гу І “Я і мая краіна” пад бурныя апладысменты слухачоў. На выставе, прымеркаванай да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства і 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ “Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя падарожжаў і геаграфічных даследаванняў” вялікую цікавасць выклікалі геадэзічнае абсталяванне з калекцыі Віктара Вексіна, рэдкія кнігі, карты і эстампы XIX стагоддзя. Магістранты прыйшлі ў захапленне ад друкаванага станка XVI ст. і задавалі шмат пытанняў пра беларускага першадрукара.

Padniabiesnaja-2.jpg

Фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спрыяюць фарміраванню ведаў, уменняў і навыкаў пісьменнага вывучэння медыя прасторы, падрыхтоўкі якасных інфармацыйных прадуктаў у галіне журналістыкі.

Тэматыка навучальных заняткаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па фарміраванні інфармацыйнай культуры карыстальнікаў разнастайная: “Пошук навуковай інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт”, “Набытыя базы даных”, “Электронныя рэсурсы, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай”, “Асновы пошуку: каталогі, бібліяграфія, даведачныя выданні”, “Пошук інфармацыі па электронных і картачных каталогах”, “Рэсурсы і паслугі бібліятэкі: коратка пра галоўнае”, “Афармленне бібліяграфіі да навуковай работы”, “Як скарыстацца рэсурсамі, не выходзячы з дому”.

Заказаць заняткі можна па тэлефоне: (8 017) 293 27 39, e-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам