ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На 10 хвілін сталей...
Сімфонія колеру

Візіт грузінскай парламенцкай дэлегацыі

Візіт грузінскай парламенцкай дэлегацыі
Іншыя навіны

12 ліпеня ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала грузінская парламенцкая дэлегацыя.


Узначаліў дэлегацыю старшыня Камітэта па еўраінтэграцыі парламента Грузіі Давід Дарчыяшвілі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дэлегацыю вітаў дырэктар Раман Матульскі.

У ходзе агляднай экскурсіі па Нацыянальнай бібліятэцы госці азнаёміліся з яе работай, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Члены дэлегацыі падняліся на закрытую аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і наваколля.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Напрыканцы сустрэчы старшыня Камітэта па еўраінтэграцыі парламента Грузіі Давід Дарчыяшвілі пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўручыў спадару Дарчыяшвілі падарункі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам