ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілейная гімназічная навукова-практычная канферэнцыя
Зносіны з падлеткам. Як?

Візіт міністра культуры і тэлерадыёвяшчаня Туркменістана

Візіт міністра культуры і тэлерадыёвяшчаня Туркменістана
Іншыя навіны

24 студзеня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў міністр культуры і тэлерадыёвяшчання Туркменістана Г.Х. Мурадаў.


Візіт адбыўся ў рамках праграмы знаходжання ў Беларусі членаў Кабінета міністраў Туркменістана, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы афіцыйнага візіту прэзідэнта Туркменістана ў Рэспубліку Беларусь.

Спадара Г.Х. Мурадава вітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія па бібліятэцы. Госці пазнаёміліся з дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным аснашчэннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Напрыканцы экскурсіі госці падняліся на аглядную пляцоўку бібліятэкі, адкуль ім адкрыўся маляўнічы пейзаж сталіцы і яе наваколля.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам