ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
30 студзеня – 90 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна
Маладыя вучоныя – стыпендыяты прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

27 студзеня ў галерэі “Ракурс” адбылася літаратурна-творчая сустрэча ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца”.


Сустрэча была прысвечана лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года.

Прэмія “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва прысуджаюцца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё і ўмацаванне духоўных каштоўнасцей.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі традыцыйна арганізавала выстаўку матэрыялаў са сваіх калекцый, прысвечаную лаўрэатам, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць нашу краіну. У экспазіцыю ўвайшлі кнігі, выяўленчыя матэрыялы (плакаты, фота, паштоўкі), ноты, перыядычныя і электронныя выданні.

Гасцей выстаўкі і лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года вітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Госці мерапрыемства пазнаёміліся з лаўрэатамі, даведаліся пра іх дзейнасць, праекты, планы, дасягненні. Творчымі выступленнямі прысутных парадавалі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь – ансамбль беларускай песні “Церніца” мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў і баяністы аркестра народных інструментаў імя Л.Л. Іванова Магілёўскай абласной філармоніі Пётр Войчанка і Валерый Рулеў.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая праца, вялікае сэрца” будзе дэманстравацца да 27 лютага ў кальцавым калідоры 3-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам