ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
І вера, і каханне, і святло
Акцыі Гродзенскай абласной бібліятэкі

XI Генеральная асамблея асацыяцыі EIFL

XI Генеральная асамблея асацыяцыі EIFL
Іншыя навіны

5–8 жніўня ў Лундскай універсітэцкай бібліятэцы (Швецыя) адбыліся пасяджэнні XI Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL.


Інтарэсы Рэспублікі Беларусь у EIFL прадстаўляе Савет бібліятэк па інфармацыйным узаемадзеянні пры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ). Актыўны ўдзел ў рабоце XI Генеральнай асамблеі EIFL прымаў нацыянальны каардынатар ад Беларусі, загадчык сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ В.І. Брычкоўскі.

У рабоце асамблеі ўдзельнічалі прадстаўнікі больш як 26 нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў з краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай.

Цэнтральнай тэмай пасяджэнняў XI Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL была праблема адкрытага доступу да інфармацыйных рэсурсаў.

Тэхналогія адкрытага доступу (Оpen Аccess) з’яўляецца перспектыўным напрамкам для арганізацыі навуковых камунікацый у эпоху Інтэрнэта. Прынцыпы адкрытага доступу актыўна падтрымліваюцца такімі праектамі як SPARC (the Scholarly Publishing & Academic Resources Coalition), the Public Library of Science (PLoS), OASIS (the Open Access Scholarly Information Sourcebook), Open Access Directory (OAD) і шэрагам іншых.

У радзе выступленняў вялікая ўвага была нададзена пытанням пашырэння адкрытага доступу да электронных рэсурсаў, стварэння інстытуцыянальных архіваў навуковых прац і дысертацый, часопісаў адкрытага доступу. Прадстаўнікі розных краін абмяняліся вопытам рашэння праблем тэхнічнага і прававога характару, пры арганізацыі сістэм адкрытага доступу.

Асобная сесія была прысвечана падрыхтоўцы Тыдня адкрытага доступу (Оpen Аccess Week), які намечаны на 18–24 кастрычніка 2010 г. Асноўная мэта мерапрыемства – інфармаванне шырокага кола карыстальнікаў навукова-адукацыйнай супольнасці аб прынцыпах адкрытага доступу, правядзенне канферэнцый, семінараў і трэнінгаў.

Вялікую цікавасць выклікала выступленне, прысвечанае каталогу часопісаў адкрытага доступу (DOAJ), які падтрымліваецца супрацоўнікамі Лундскай універсітэцкай бібліятэкі і ўключае на сёняшні дзень больш за 5 300 рэцэнзуемых навуковых часопісаў.

На пасяджэннях абмяркоўваліся таксама праблемы каардынацыі дзейнасці бібліятэк і нацыянальных кансорцыумаў па пытаннях ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці і арганізацыі доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў у сферы навукі і адукацыі.

Падчас работы асамблеі прайшлі таксама сустрэчы нацыянальных кансорцыумаў з прадстаўнікамі рада выдавецтваў і інфармацыйных служб.

Прадстаўнікі шэрага нацыянальных кансорцыумаў EIFL праявілі цікавасць да падыходаў, якія прымяняюцца ў Беларусі для арганізацыі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці.

Даведка: Асацыяцыя EIFL (раней eIFL.net) – некамерцыйная арганізацыя, якая аказвае дапамогу і ўсебаковую кансультацыйную падтрымку па пытаннях шырокага выкарыстання электронных рэсурсаў для чытачоў бібліятэк у краінах, якія развіваюцца, і краінах пераходнага перыяду.

Сёння членамі EIFL з’яўляюцца бібліятэчныя кансорцыумы 48 краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама краін былога Савецкага Саюза, Афрыкі, Бліжняга Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці EIFL з’яўляюцца развіццё нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў, падтрымка абмену ведамі ў глабальным маштабе і пабудова сеткі бесперапыннага павышэння адукацыі па такіх напрамках, як адкрыты доступ да публікацый, права інтэлектуальнай уласнасці, праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам для бібліятэк і стварэнне інстытуцыянальных рэпазіторыяў (архіваў) з лакальным кантэкстам.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам