ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя факсімільнага выдання першага "Буквара" ў Брэсце
Візіт у бібліятэкі Лейпцыга

Заняткі для будучых следчых і экспертаў

Заняткі для будучых следчых і экспертаў
Іншыя навіны

З 12 па 14 снежня на базе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі комплекс навучальных заняткаў па рэсурсах, паслугах і анлайн-сэрвісах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Слухачамі заняткаў сталі каля двухсот курсантаў 1–3 курсаў следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС.

Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра яе магчымасці, структуру і правілы карыстання, азнаёмілі з анлайн-сэрвісамі партала, паказалі методыку пошуку інфармацыі ў электронных каталогах і ліцэнзійных базах даных, набытых бібліятэкай.

Будучыя юрысты атрымалі базавыя веды па пошуку ў аўтарытэтных крыніцах навуковай інфармацыі ў галіне права і крыміналістыкі для наступнага ўжывання ў вучэбнай, навукова-даследчай і практычнай дзейнасці.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам