ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” папоўніла Бібліятэку Кангрэса ЗША
Стартуе рэспубліканская інтэрнэт-алімпіяда па беларускай і рускай літаратуры

Топ-5 кніжных юбілеяў года

Топ-5 кніжных юбілеяў года
Іншыя навіны

Настаў 2018 год. Тое, з якім духоўным багажом мы рушым у гэты прамежак часу, залежыць ад кожнага з нас. Мы можам і павінны зрабіць сваю культуралагічную прастору прыгожай, велічнай і змястоўнай. Пагатоў, душа заўсёды прагне інтэлектуальнай патравы. Балазе, гэты год літаральна насычаны пачэснымі датамі. Нагадаем чытачам пра юбілеі надзвычай важных для нашай культуры кніг.

1. "Беларусы"

115 гадоў таму, у 1903 годзе, быў выдадзены першы том знакамітай працы ўраджэнца вёскі Лаша Гродзенскага павета Яўхіма Карскага. Гэтую энцыклапедыю беларусазнаўства сучасныя даследчыкі лічаць найвышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі свайго часу. Абагульніўшы этнаграфічныя даследаванні ХІХ стагоддзя, навуковец здолеў абгрунтаваць нацыянальную самабытнасць беларусаў і засведчыць, што наш народ мае багатую і арыгінальную культуру і старажытныя традыцыі.

2. "Жалейка"

110 гадоў таму, у 1908 годзе, убачыў свет першы зборнік Янкі Купалы. Кнігу маладога паэта выдала пецярбургская суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца” неверагодным, як па цяперашніх часах, накладам 4300 асобнікаў. У ліку 95 яе вершаў быў і праграмны “А хто там ідзе?”, перакладзены затым больш чым на 80 моў. Крытык Леў Клейнбарт адзначыў, што “Жалейка” адлюстроўвала нацыянальны ўздым тагачаснага грамадства. Пры гэтым, паэтычная кніга мела няпросты лёс – яна двойчы канфіскоўвалася царскімі ўладамі.

3. "Беларуская граматыка для школ"

100 гадоў таму, у 1918 годзе, кандыдатам філалогіі Петраградскага ўніверсітэта Браніславам Тарашкевічам была выдадзена кніга, якая адкрыла новую эпоху ў развіцці беларускай літаратурнай мовы — першая яе граматыка. Выданне ўбачыла свет у Вільні ў друкарні Марціна Кухты пад эгідай Беларускага камітэта, прычым адразу ў двух варыянтах – лацінкай і кірыліцай.

Пра станаўленне ўніфікаванай літаратурнай мовы стваральнік граматыкі пісаў: “Кожная гутарка дабівалася, каб заняць пачэснае месца ў нашым пісьменстве… Трэба было часу, каб само жыццё паказала, якая гутарка мае найбольш сілы і здатнасці на тое, каб зрабіцца асновай літаратурнай мовы. Трэба было часу, каб праявіліся ў пісьменстве ўсе, якія толькі ёсць у асобных гутарках, чыста беларускія асобнасці”. Тарашкевіч даў літаратурнай мове граматычнае афармленне і ўнармаваны правапіс.

4. "Новая зямля"

95 гадоў назад, у 1923 годзе, убачыла свет знакамітая паэма Якуба Коласа – першы ў нашай літаратуры буйны эпічны твор, за якім трывала замацавалася і назва “Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства”. Класік пачаў пісаць паэму ў той час, калі рыхтавалася сталыпінская аграрная рэформа, і гісторыя твора непасрэдна звязана з тым, як вырашалася зямельнае пытанне ў Расійскай імперыі і пазней у СССР.

5. "Каласы пад сярпом тваім"

50 гадоў таму, у 1968 годзе, быў выдадзены велічны раман ураджэнца аршанскай зямлі, “рыцара беларускіх замкаў” Уладзіміра Караткевіча. Гэтую кнігу па праве называюць галоўнай у творчасці пісьменніка: у ёй узноўлена шырокая панарама жыцця беларускага народа, перададзеная атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання 1863 года. Асэнсоўваючы падзеі ХІХ стагоддзя, пісьменнік задумваецца пра гістарычны лёс Беларусі.

Юбілей – гэта цудоўная магчымасць азірнуцца назад і пачаць больш сур’ёзна цікавіцца сваёй спадчынай. Бо, як сказаў славуты Уладзімір Караткевіч: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”. А галоўнае для нас, беларусаў – зямля і неба Бацькаўшчыны. Дык будзем насіць сваё неба з сабой. Ля сэрца.

Аўтар: Канстанцін Карнялюк.

Крыніца: "Культура"


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам