ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і культуры адкрыўся ў МДУ
“Кнігі, кнігі – мае дарагія сябры…”

У Літінстытуце ў Маскве створаць беларускую групу перакладчыкаў

У Літінстытуце ў Маскве створаць беларускую групу перакладчыкаў
Іншыя навіны

Дэлегацыя Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага з Масквы гэтымі днямі наведала беларускую сталіцу. Яны прэзентавалі Дом нацыянальных літаратур, які сёлета пачынае сваю работу ў Маскве, а таксама падзяліліся планамі аб стварэнні беларускай групы перакладчыкаў у іх інстытуце.


На сустрэчы з журналістамі прысутнічала таксама першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, якая адзначыла:

– Усе мы памятаем наша мінулае, тое, як шчыльна супрацоўнічалі паміж сабой пісьменнікі. На ўсёй савецкай прасторы літаратура была тым інструментам, які ўплываў на фарміраванне асобы. Вялікую ролю літаратура адыгрывае і цяпер. Аднак вельмі хочацца больш ведаць пра тое, што адбываецца і ў творчай прасторы суседніх краін, – і такая магчымасць у нас з'явіцца дзякуючы Дому нацыянальных літаратур у Маскве.

У сваю чаргу рэктар Літаратурнага інстытута імя Максіма Горкага Аляксей Варламаў расказаў:

– Ідэя стварыць Дом нацыянальных літаратур з'явілася ў Літаратурным інстытуце досыць даўно. Бо, вандруючы па Расіі і тых краінах, што знаходзяцца побач, мы ўсюды бачым сваіх выпускнікоў... Але разумеем, што сапраўднае сяброўства народаў, літаратур мы страцілі... Таму вырашылі стварыць такі дом, дзе літаратары маглі б сустракацца. Натуральна, самае галоўнае – гэта кнігі, якія пішуцца, выдаюцца; там можна будзе праводзіць прэзентацыі такіх кніг. Задума такая, каб у гэтым доме (дзе, натуральна, будзе і пастаяннае прадстаўніцтва) змянялі адзін аднаго месячнікі літаратур і Расіі, і суседніх краін. Вядома, Беларусь – першая краіна, у якой мы расказваем пра праект і якую мы запросім у гэты дом. Я ведаю, што ў вас ёсць некалькі пісьменніцкіх саюзаў – нам бы хацелася бачыць у сябе прадстаўнікоў усіх творчых аб'яднанняў.

У Літаратурным інстытуце плануюць адкрыць беларускую групу (навучанне там будзе весціся па-руску). Усіх ахвотных заклікаюць падаваць свае заяўкі. Там хочуць бачыць як паэтаў, так і празаікаў, драматургаў, нарысістаў. Адпаведны конкурс будзе зладжаны на сайце Літінстытута. Яго пераможцы змогуць вучыцца бясплатна за кошт Рассупрацоўніцтва.

Першы прарэктар інстытута Людміла Царова расказала пра асаблівасці навучання новай групы:

– Нам прапанавалі (і такая праграма была зацверджана) засяродзіцца на складанасцях перакладу. Аднак група перакладу – гэта не самамэта, мы не будзем канцэнтравацца толькі на гэтым. Мы будзем імкнуцца аднавіць адзіную культурную прастору, якая, на жаль, была страчана. Мы хочам данесці да нашых саіскальнікаў, што Літаратурны інстытут для іх адкрыты. Бо часта акурат тыя, каму найбольш патрэбна, застаюцца па-за ўвагай.

Варта дадаць, што ў Доме літаратара адбыўся круглы стол з удзелам расійскіх гасцей, а таксама перакладчыкаў, філолагаў, маладых пісьменнікаў. Там быў прэзентаваны праект «Беларусь і літаратурнае «Сугучча». Вельмі зацікавіла прысутных таксама літаратурна-мастацкая перыёдыка Выдавецкага дома «Звязда».

Аўтар публікацыі: Ніна Шчарбачэвіч.

Крыніца: Звязда

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам