ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Рыхтуецца 10-ты выпуск штогадовага навуковага зборніка "Бібліятэчны веснік"
Бібліятэка-“дыямент” – у спісе таемных цудаў свету

Запрашаем ў Міжнародную летнюю школу для спецыялістаў бібліятэчнай справы

Запрашаем ў Міжнародную летнюю школу для спецыялістаў бібліятэчнай справы
Іншыя навіны

Інстытут імя Гётэ і Універсітэт сродкаў масавай камунікацыі ў Штутгарце запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай летняй школе для спецыялістаў бібліятэчнай справы (узрост удзельнікаў – да 40 гадоў).

Летняя школа пройдзе з 23 па 28 ліпеня 2018 года ва Універсітэце сродкаў масавай камунікацыі ў Германіі.

Тэма летняй школы – “Сацыяльна актыўныя, інавацыйныя, даступныя для ўсіх: бібліятэкі будучыні робяць унёсак у выкананне праграмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на 2030 год”. У межах летняй школы будуць разглядацца мэты ўстойлівага развіцця ААН і ўнёсак бібліятэк у іх рэалізацыю.

Заняткі праводзяцца на англійскай мове.

Падаваць заяўкі на атрыманне стыпендый (фінансаванне ўдзелу ў праграме за кошт Інстытута імя Гётэ) могуць бібліятэкары з Беларусі, а таксама краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Фармуляр заяўкі трэба адправіць да 10 сакавіка 2018 года на адрас: Alexander.Nasartschuk@goethe.de

Больш падрабязная інфармацыя ў дадатку, а таксама на сайце Інстытута імя Гётэ ў Мінску.


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам