ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісыВіртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацыйБібліятэкі-дэпазітарыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААН

Бібліятэкі-дэпазітарыі. Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дэпазітарый ААН

У 1946 годзе Бібліятэка імя Дага Хамаршэльда заснавала сістэму бібліятэк-дэпазітарыяў для сусветнага размеркавання дакументаў і публікацый ААН. На сённяшні дзень 348 бібліятэкі-дэпазітарыя у 135 краінах атрымліваюць гэтыя матэрыялы з наступнымі ўмовамі дэпаніравання:

  • усе прызначаныя дэпазітарныя бібліятэкі павінны сачыць, каб атрыманыя імі матэрыялы ААН знаходзіліся пад наглядам кваліфікаваных работнікаў бібліятэкі, захоўваліся ў добрым стане і былі даступныя для наведвальнікаў бясплатна і ў зручны час;
  • дэпазітарныя бібліятэкі павінны выдаваць дэпаніраваныя матэрыялы праз міжбібліятэчны абанемент або ў выглядзе фотакопій карыстальнікам, якім складана наведаць адпаведную бібліятэку;
  • дэпазітарныя бібліятэкі, па запыце Бібліятэкі імя Дага Хамаршэльда павінны аказваць ёй дапамогу з бібліяграфіяй і аналагічныя паслугі ў межах іх магчымасцей, а таксама забяспечваць яе выданнямі, якія яны звычайна распаўсюджваюць бясплатна або па абмене;
  • ААН можа сачыць за выкананнем умоў дэпаніравання з дапамогай апытальнікаў або наведванняў. Выдавецкая калегія рэзервуе за сабой права пры наяўнасці доказаў нездавальняючага выканання ўмоў дэпаніравання пазбаўляць статусу дэпазітарыя або перадаваць яго іншай бібліятэцы ў гэтым жа раёне.

Адбор дэпазітарыяў знаходзіцца ў вядзенні Выдавецкай калегіі ААН, ажыццяўляецца па рэкамендацыі дырэктара Бібліятэкі імя Дага Хамаршэльда і з улікам меркавання адпаведнага ўрада. Аднымі з крытэрыяў адбору з’яўляюцца ўзровень развіцця бібліятэк і геаграфічнае размеркаванне бібліятэк-дэпазітарыяў у зацікаўленых краінах.

Выдавецкая калегія ААН прызначае депазітарныя бібліятэкі толькі для матэрыялаў ААН. Матэрыялы, публікуемыя спецыялізаванымі ўстановамі і іншымі арганізацыямі ў сістэме ААН, размяркоўваюцца асобна кожнай установай і арганізацыяй. Акрамя таго, кожная арганізацыя з’яўляецца самастойнай у адносінах прызначэння дэпазітарных бібліятэк для сваіх уласных дакументаў і выданняў. Заяўкі, якія датычацца прызначэння дэпазітарнай бібліятэкі, набыцця матэрыялаў і абмену імі, а таксама падпіскі на перыядычныя выданні, павінны накіроўвацца на адрас адпаведнай арганізацыі.

Краіны-ўдзельніцы, а таксама не члены ААН маюць права на адзін дэпазітарый, якім звычайна з’яўляецца нацыянальная бібліятэка. У дадатак нацыянальная парламенцкая бібліятэка, калі яна адкрыта для шырокой публікі, таксама мае права на бясплатнае атрыманне выданняў. Іншыя бібліятэкі-дэпазітарыі ажыццяўляюць сімвалічны грашовы ўзнос для атрымання дакументаў ААН.

Бібліятэкары і супрацоўнікі службы інфармацыі ААН перыядычна наведваюць бібліятэкі-дэпазітарыі, аказваюць дапамогу і праводзяць інструктаж па пытаннях абыходжання з дакументамі і публікацыямі ААН. Акрамя таго, Бібліятэка і Аддзяленне ААН у Жэневе арганізоўваюць перыядычныя вучэбныя семінары для супрацоўнікаў дэпазітарыяў.

У Рэспубліцы Беларусь ёсць дзве дэпазітарныя бібліятэкі матэрыялаў ААН. Першай бібліятэкай-дэпазітарыем публікацый і дакументаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыий са снежня 1957 г. стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Другой бібліятэкай, якая атрымала статус бібліятэкі-дэпазітарыя, стала Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. Выдавецкая калегія ААН прысвоіла ёй гэты статус у снежні 1998 года (Гл. прэс-рэліз ААН PI/1110).

Бібліятэка ААН імя Дага Хамаршэльда

Бібліятэка ААН імя Дага Хамаршэльда ў Нью-Ёрку створана ў 1946 годзе і з’яўляецца часткай Дэпартамента грамадскай інфармацыі Сакратарыята ААН. Адным з асноўных відаў яе дзейнасці з’яўляецца распаўсюджванне дакументаў і публікацый ААН сярод карыстальнікаў ва ўсім свеце пасродкам сваёй сістэмы дэпазітарных бібліятэк. Гэтыя бібліятэкі атрымліваюць матэрыялы ААН, якія яны падтрымліваюць у рабочым стане і дазваляюць шырокай публіцы свабодна карыстацца імі.

Сістэма дэпазітарных бібліятэк ААН

Спіс бібліятэк-дэпазітарыяў ААН

Дзейнасць дэпазітарных бібліятэк ААН

Бібліятэкарам