ГалоўнаяМерапрыемствы14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!
Па слядах кахання: як правесці Дзень усіх закаханых
Мастацтва на варце Айчыны: у бібліятэцы адкрыецца новая выстаўка

14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!

14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг. Далучайцеся да буккросінгу!
Іншыя мерапрыемствы
11–24 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
дакантрольная зона НББ
Месца правядзення

З 11 да 24 лютага запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у буккросінгу, арганізаваным у дакантрольнай зоне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да Міжнароднага дня дарэння кніг.

Свята ўзнікла ў 2012 годзе і з таго часу штогод адзначаецца ў самых розных краінах свету. Свята акцэнтуе ўвагу грамадскасці на кнігах як на самым лепшым у свеце падарунку. Бо яны вельмі карысныя, дзякуючы ім чалавек можа даведацца нешта новае для сябе. Кнігі дапамагаюць развівацца і ўдасканальвацца.

Ініцыятарам стварэння Міжнароднага дня дарэння кніг стала грамадзянка Злучаных Штатаў Амерыкі Эмі Бродмур. Яна з’яўляецца аўтарам сайта дзіцячай кнігі ў сябе на радзіме. Аднойчы адзін з трох яе сыноў пацікавіўся, чаму ў календары адсутнічае дзень, прызначаны для бескарыслівага дарэння кніг адзін аднаму? Дзякуючы дзіцячай цікаўнасці ў галаве Эмі і з’явілася ідэя стварэння свята. Ініцыятыву Эмі Бродмур падтрымалі яе блізкія, знаёмыя, калегі, сябры з сацыяльных сетак, так ідэя распаўсюдзілася па ўсім свеце.

Заклад поспеху буккросінгу – любоў да кніг і… кропелька шчодрасці.

Раптам менавіта ваша кніга, трапіўшы ў нечыя рукі, зменіць жыццё іншага чалавека!

Час правядзення акцыі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам