Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
13 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца цырымонія перадачы ў дар бібліятэцы 45-томнага зборніка эсэ “Живая память благодарных поколений” ад фонду імя Аляксея Талая.
Праект ініцыяваны і рэалізаваны Мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь з мэтай аб’яднання беларускіх школьнікаў ва ўсеагульным ушанаванні і захаванні гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, выхавання пачуцця любві да Радзімы ў дзяцей і моладзі на прыкладзе гераічнага мінулага продкаў.
45-томны зборнік эсэ “Живая память благодарных поколений” – самае вялікае ў свеце калекцыйнае выданне эсэ, напісаных дзецьмі на аснове сямейных апавяданняў, лістоў з фронту, на аснове гісторыі роднага краю, будзе перададзены заснавальнікам дабрачыннага фонду Аляксеем Талаем.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.