ГалоўнаяМерапрыемствы
Паказаць болей
Навіны

У бібліятэцы адбудзецца лекцыя аб праблеме аўтызму

26.03.2025

2 красавіка, у Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, у рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Чалавек дажджу”, прымеркаванай да гэтага дня, адбудзецца сустрэча са спецыялістамі Мінскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (МГЦКРНіР) – дырэктарам Вольгай Каплін і настаўнікам-дэфектолагам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ірынай Зіноўевай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар-клас “Сонечны букет”. Цяпло творчых сэрцаў

26.03.2025

25 сакавіка ў рамках кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Весна идёт! Весне дорогу!” майстры Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі правялі дэманстрацыйны майстар-клас па стварэнні кветкавых кампазіцый “Сонечны букет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

26.03.2025

Родныя краявіды, душэўная раўнавага і гармонія вёскі, фарбы беларускіх мястэчак, філасофія восені, адзінота зімы, надзеі вясны, сакавітасць лета… На выстаўцы “Каб душою ты стаў чысцей…”, прымеркаванай да 75-годдзя жывапісца, сябра Беларускага Саюза мастакоў Кастуся Качана і арганізаванай у межах рубрыкі “Асобы.Даты.Падзеі” ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306), кожнага ахопіць шчымлівае, настальгічнае пачуццё, якое нават складана выказаць словамі.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

“Гадзіннік спыніўся апоўначы”. Аб гераінях аперацыі “Адплата”

26.03.2025

У першы месяц вясны ў рамках праекта “Імёны Герояў бессмяротныя” мы працягваем аддаваць даніну памяці, захаплення і пакланення перад мужнымі і моцнымі духам жанчынамі, удастоенымі вышэйшай дзяржаўнай узнагароды СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння гэта тры адважныя беларускі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы, а галоўнае – у рэалізацыі ўнікальнай аперацыі па ліквідацыі фанатычнага нацысцкага ката беларускага народа гаўляйтара Вільгельма фон Кубэ.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"



Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты